Рэтаў
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́таў (па-летувіску: Rietavas) — горад у заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэтаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 4 тыс. чалавек. Рэтаў адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Праз горад цячэ рака Юра.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1253 году, калі Рэтаў зьяўляўся цэнтрам староства Жмудзкага княства і ўваходзіў у склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагодзьдзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагодзьдзі Рэтаў быў прададзены Тадэўшу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтаў атрымаў магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэтаў увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адчынілі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабе сельскагаспадарчых машынаў, адбываліся сельскагаспадарчыя выставы. У 1875 годзе ў Рэтаве была адчынена мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая ў Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.
Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бязьдзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1919 годзе Рэтаў быў далучаны да Летувіскай Рэспублікі, а ў 1940 годзе да СССР.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Рэтаве была адкрытая сельскагаспадарчая школа.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads