Сабор Кірылы Тураўскага

хрысьціянскі храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Кірылы Тураўскага
Remove ads

Сабор сьвятога Кірылы Тураўскага (анг. Saint Cyril’s of Turau Cathedral) — хрысьціянскі храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, пабудаваны ў 1902 годзе ў Нью-Ёрку ў якасьці 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы.

храм
Сабор Кірылы Тураўскага
Thumb
2011 год
КраінаЗША
ГорадНью-Ёрк
Адрасакруга Бруклін, Атлянтычны прасп., д. 401
Каардынаты40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д.
Канфэсіяправаслаўе
Тып будынкасабор
Архітэктурны стыльнэаготыка
Будаўнік2-я аб’яднаная прэсьвітэрыянская царква Нью-Ёрку
Дата заснаваньня1902
Дата пабудовы1902 год
Асноўныя даты:
26 жніўня 1950 г. — заснаваньне прыходу імя сьвятога Кірылы Тураўскага
3 лістапада 1957 г. — 1-е набажэнства Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Рэліквіі і сьвятынікопія крыжа Эўфрасіньні Полацкай
Апошні плябаняпіскап Сьвятаслаў (Логін)
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Сабор Кірылы Тураўскага на мапе ЗША
Thumb
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага на Вікісховішчы

Саборнае сьвята ладзіцца ў 2-ю нядзелю траўня[1]. Найбліжэйшай станцыяй Нью-Ёрскага мэтрапалітэну ёсьць «Хойт-Скэрмэрхорн»[2]. Набажэнствы ладзяцца штонядзелю а 10-й гадзіне ранку. Тэлефон: +1 (718) 858-2435.

Remove ads

Кіраўніцтва

  • Сьвятары: архіяпіскап Сьвятаслаў (Логін), протаярэй Іван Кухар і дыякан Мікола Шчэрба.
  • Прыхадзкая Рада: старшыня Расьціслаў Гарошка, намесьнік Уладзімер Цяліца, сакратар Віталь Пузач, скарбнік Уладзімер Караткевіч, староста Аляксандар Хомчанка і намесьнік старосты Юры Лапіцкі.
  • Кантрольная камісія: старшыня Сьвятлана Фёдарава, сябры Валянціна Балашчанка і Раіса Бабаш.
  • Сястрынства: старэйшая сястра Тацяна Красоўская.
  • Кіраўніца хору: Ала Орса-Рамана[3].
Remove ads

Гісторыя

У 1850 годзе на Атлянтычным праспэкце ў Нью-Ёрку ў доме за № 401 месьцілася эпіскапальная царква імя сьвятога Пятра, пабудаваная ў 1830-я гады. У 1857 г. хрысьціянскі храм прадалі рэфармаваным прэсьвітэрыянам. У 1863 г. храм стаў 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквой у Нью-Ёрку. У 1902 г. на месцы старога будынку заклалі новы храм у нэагатычным стылі.

Увесну 1950 году праваслаўныя беларусы, якія былі ўцекачамі зь Нямеччыны, пачалі ладзіць набажэнствы ў арандаванай зале па Эшфардзкай вуліцы, што на ўсходзе нью-ёрскай акругі Бруклін. 26 жніўня 1950 году Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) заснавала ў Брукліне прыход імя сьвятога Кірылы Тураўскага. У 1951 г. япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык) дамовіўся аб правядзеньні сумесных набажэнстваў з прыходам Сьвятой Тройцы, які меў храм на 4-й вуліцы ў Мангэтане (Нью-Ёрк) і ўваходзіў у склад Карпатарускай япархіі Канстантынопальскага патрыярхату. Улетку 1957 году 166 прыхаджанаў БАПЦ набылі будынак 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы, які перабудавалі ў сабор Кірылы Тураўскага[4]. 3 лістапада 1957 году ў саборы правялі 1-е набажэнства БАПЦ[5].

На Вялікдзень 1959 году скончылі іканстас сабору[6]. 23 траўня 2021 году сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку ахвяравалі копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Майстру Ігару Вырвічу, які вырабіў крыж, уручылі Грамату кіроўнага япіскапату Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[7]. 26 сакавіка 2022 году каля сабору Кірылы Тураўскага ў Брукліне адкрылі бюсты нацыянальных герояў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі. Бюсты адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі[8].

Кіраўнікі прыходу

  • протаярэй Хведар Данілюк (26 жніўня 1950 — 29 ліпеня 1960)
  • дыякан Юры Абрэмскі (1960—1969)
  • архімандрыт Карп Стар (10 жніўня 1969—1973)
  • айцец Расэл Войтанка (1973)
  • айцец Рыгор Кістнэр (1973)
  • пратаярэй Васіль Кендыш (1973—1981)
  • мітрапаліт Андрэй (Крыт) (1981—1983)
  • мітрапаліт Ізяслаў (Бруцкі) (1983—2001)
  • архімандрыт Аляксей (Драздоўскі) (2001)
  • ярэй Ігар Якунін (30 верасьня 2001 — 19 траўня 2005)
  • айцец Сьвятаслаў (Логін) (2005—2006)
  • айцец Міхаіл (2007)
  • япіскап Сьвятаслаў (Логін) (з 2008 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads