Сабор Сьвятога Мікалая (Слуцак)

праваслаўны храм у Слуцку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Сьвятога Мікалая (Слуцак)
Remove ads

Царква саборная Сьвятога Мікалая, вядомая як Зялёны сабор[1] — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Замкавай Горцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. У 1934 годзе савецкія ўлады зьнішчылі сабор.

Помнік гісторыі
Сабор Сьвятога Мікалая
Thumb
Сабор Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°01′41″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
Сабор Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Слуцку збудавалі ў 1885—1889 гадох. Праект падрыхтавалі ў майстэрні эпархіальнага архітэктара.

У 1933 годзе царкву зачынілі савецкія ўлады, якія ўлетку 1934 году зьнішчылі яе будынак. Неўзабаве на падмурках царквы збудавалі Дом культуры[2].

Архітэктура

Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны храм: да галоўнага кубападобнага аб’ёму далучаліся пакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі бабінец, два бакавыя прыдзелы і паўкруглая ў пляне апсыда. Чацьвярык галоўнага аб’ёму праз паступовы зрэз вуглоў ператвараўся ў шматгранны сьветлавы барабан, накрыты паўсфэрычным гранёным купалам. Галоўнай восьсю далучалася купальная 3-ярусная званіца: завершаны васьмерыком чацьвярык з зрэзанымі вугламі на чацьвярыку. У ніжнім ярусе званіцы быў аркавы ўваходны праём, да якога вялі прыступкі. Таксама існавалі два бакавыя ўваходы ў прыдзелах. Да апсыды з бакоў далучаліся два невялікія аб’ёмы рызьніцы і панамарні. Чырвоны колер сьценаў будынка спалучаўся з атынкаванымі і пабеленымі дэталямі: паскамі, сандрыкамі, паўкалёнамі ды іншым. Дах і купалы мелі зялёную афарбоўку, а крыжы былі пазалочанымі.

Унутраная прастора мела манумэнтальную размалёўку, цэнтральны купал аздабляўся выявай Сьвятога Мікалая[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads