Сабор Трох Сьвяціцеляў (Магілёў)

помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя ў Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Трох Сьвяціцеляў (Магілёў)
Remove ads

Царква саборная Трох Сьвяціцеляў — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Менскім Рынку[a]. Дзее, катэдральны сабор Магілёўскай япархіі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Сабор Трох Сьвяціцеляў
Thumb
Сабор Трох Сьвяціцеляў
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°54′39.7″ пн. ш. 30°20′29.8″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМагілёўская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуПётр Іванавіч Кальнін[d]
Дата заснаваньня1914
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сабор Трох Сьвяціцеляў на мапе Беларусі
Thumb
Сабор Трох Сьвяціцеляў
Сабор Трох Сьвяціцеляў
Сабор Трох Сьвяціцеляў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) збудавалі на Менскім Рынку ў 1903—1914 гадох пад наглядам губэрнскага архітэктара П. Кальніна. Яе асьвяцілі ў гонар трох сьвятых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Яна Залатавуста. У час Першай сусьветнай вайны і знаходжаньня ў Магілёве Стаўкі царкву часта наведваў апошні маскоўскі гаспадар Мікалай II.

У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, зруйнавалі званіцу і купалы. У будынку адкрылі клюб завода «Строммашына».

У 1989 годзе царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. З блаславеньня архіяпіскапа магілёўскага і амсьціслаўскага Максіма (Крохі) пры царкве заснавалі сястрынства Міласэрнасьці Сьвятых Жонак-Міраносіц.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, завершаны 7 купаламі-цыбулінамі. Адметнасьць будынка — магчымасьць увайсьці ў яго з трох бакоў[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 35

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads