Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Полацак)
помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя ў Полацку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква саборная Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Полацку. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°30′15″ пн. ш. 28°46′48″ у. д. |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | нэабізантыйскі стыль[d] |
Аўтар праекту | Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў[d] |
Сайт | spas-monastery.by |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) пасярод Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра збудавалі ў 1893—1897 гадох паводле праекту губэрнскага архітэктара Ўладзімера Коршыкава. Царкву ўрачыста заклаў 23 траўня 1893 году Антанін (Дзяржавін), япіскап полацкі і віцебскі.
У 1990 годзе праводзілася рэстаўрацыя сабора.
Архітэктура
Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Амаль цэнтрычны крыжовы ў пляне аб’ём завяршаецца 5 паўсфэрычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны купал-шалом на высокім 12-гранным сьветлавым барабане падтрымліваецца кутнімі 8-граннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыцьцямі. Тры ўваходы вылучаюцца асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсыда мае 2 ярусы, верхні зь якіх завяршаецца конхавым купалам, з бакоў далучаюцца 2 нізкія рызьніцы. На фоне русту фасадаў вылучаюцца вузкія высокія аркавыя аконныя праёмы, зтроеныя ў цэнтры і здвоеныя з бакоў. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстоўваюцца закамары, аркавыя ўваходныя парталы, паўкалёнкі, круглыя мэдальёны. Верхам фасадаў праходзяць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах царквы стаіць на высокім філёнгавым цокалі, што надае будынку ўражлівую манумэнтальнасьць.
Інтэр’ер мае спрошчаную архітэктуру. Унутраная прастора разьвіваецца ў сфэрычнае падкупальле, сьветлавы барабан якога падтрымліваецца празь ветразі 4 магутнымі крыжовымі ў сечыве пілёнамі. На магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсыда, якая асьвятляецца круглым акном-люкарнай, вылучаецца драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладаецца мармуровымі плітамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- 1894 г.
- М. Міронаў, 1910 г.
- М. Міронаў, 1910 г.
- 1910 г.
- 4 чэрвеня 1910 г.
- 1916 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- У сылюэце манастыра
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads