Салямон Калю
івуарыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салямон Калю (па-француску: Salomon Kalou; нарадзіўся 5 жніўня 1985 году, Умэ, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.
Гуляў за «Фэеноорд» ды «Чэлсі», а таксама францускі «Ліль». Афрыканец рэдка выходзіў на поле зь першых хвілінаў гуляюючы за лёнданскі клюб, але ў наступных камандах меў больш гульнявой практыкі. У складзе «Чэлсі» атрымаў шмат тытулаў, стаўшы чэмпіёнам Ангельшчыны ў 2010 годзе. Акрамя таго гулец перамагаў у кубкавых спаборніцтвах Ангельшчыны. У 2008 годзе выступаў за сваю зборную на Кубку афрыканскіх нацыяў, пасьля чаго стала ўдзельнічаў у іншых міжнародных спаборніцтвах.
Remove ads
Дасягненьні
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Кот д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads