Батафогу Рыю-дэ-Жанэйру

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Батафогу Рыю-дэ-Жанэйру
Remove ads

«Батафогу» (па-партугальску: Botafogo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Месьціцца ў аднайменным раёне гораду. Быў закладзены ў 1904 годзе. Клюбу належыць рэкорд Бразыліі паводле колькасьці матчаў без паразаў, згуляных запар. Гэтак з 1977 па 1978 гады 52 гульняў супернікі ня былі здольнымі выгуляць у «Батафогу». У 2000 годзе ў апытанцы ФІФА ў сьпісе Найлепшых клюбаў стагодзьдзя «Батафогу» спыніўся на 12 радку[3]. Акрамя футболу клюб мае сэкцыі ў іншых відах спорту, як то каманду па баскетболе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

1 ліпеня 1894 году ў Рыю-дэ-Жанэйру быў заснаваны вясьлярны клюб «Батафогу»[4]. 12 жніўня 1904 году ў гэтым жа месьце быў заснаваны яшчэ адзін клюб «Электра». Ідэя стварэньня новага клюбу ўзьнікла падчас урока альгебры ў каледжы Алфрэду Гомэса. Тым ня менш, назва каманды не прыжылася. На прапанову 18 верасьня клюб нарэшце пачаў называцца «Батафогу». Колерамі каманды былі абраныя чорны і белы, як у італьянскага «Ювэнтусу». Лягатып быў створаны Базылію Віянам-малодшым. Футбольны клюб неўзабаве стаў адной з наймацнейшых футбольных камандаў Рыю-дэ-Жанэйру, здабыўшы перамогі ў чэмпіянатах 1907, 1910, 1912 гадоў і іншых гадах[5].

Thumb
Дружына «Батафогу» ў 1910 годзе.

Маючы тую ж назву, тыя жа колеры і, самае галоўнае, тых жа заўзятараў, аб’яднаньне клюбаў здавалася непазьбежным. Яны зрабілі гэта 8 сьнежня 1942 году, пасьля баскетбольнага матчу паміж двума клюбамі, калі раптоўна памёр гулец футбольнага клюбу «Батафогу» Арманду Албану, і тады ўзьнікла ідэя аб аб’яднаньні. Эмблема футбольнага клюбу набыла чорны колер, а манаграма была замененая адзінокай зоркай вясьлярнага клюбу[6].

У 1907, 1910 і 1912 гадах «Батафогу» быў наймацнейшым у чэмпіянаце штату Рыю-дэ-Жанэйру. У 1909 годзе каманда перамагла «Мангейру» зь лікам 24:0, што застаецца найвышэйшым паказьнікам у бразыльскім футболе[7]. Наступных тытулаў давялося пачакаць, але ў 1930, 1932, 1933, 1934 і 1935 гадах клюб зноў станавіўся чэмпіёнам штату[8]. У 1940-х гадах найлепшым гульцом каманды быў Элену дэ Фрэйтас. Аднак ён аніколі ня быў чэмпіёнам разам з клюбам. Гулец правёў 204 галы ў 233 матчах, але ў 1948 годзе перайшоў у склад аргентынскага «Бока Хуніёрс», а «Батафогу» тым часам здабыў свой 9-ы тытул чэмпіянату штату. Наступныя перамогі ў Лізе Карыёка былі ў 1957, 1961 і 1962 гадах. У 1968 годзе каманда выйграла Сэрыю А, стаўшы першым клюбам штату, які стаў пераможцам агульнай бразыльскай лігі[9].

У 1989 годзе клюб паклаў канец свайму 21-гадоваму часу бяз тытулаў, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце штату, а на наступны год захаваў трафэй. У 1990-х гадах «Батафогу» стаў уладальнікам Кубка КОНМЭБОЛ, які быў папярэднікам сучаснага Паўднёваамэрыканскага кубка. А ў 1995 годзе клюб у другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Бразыліі, згуляўшы ўнічыю 1:1 у матчы ў адказ фіналу супраць «Сантусу» ў Сан-Паўлу.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Гульнёвая кашуля клюбу.
1968, 1995, 2024
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 21
1907, 1910, 1912, 1930, 1932, 1933, 1934, 1935, 1948, 1957,
1961, 1962, 1967, 1968, 1989, 1990, 1997, 2006, 2010, 2013,
2018
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 4
1962, 1964, 1966, 1998
  • Кубак КОНМЭБОЛ: 1
1993
2024

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads