Сальманэлёз

інфэкцыйнае захворваньне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сальманэлёззаражэньне страўнікава-кішачнага тракта энтэрабактэрыямі(be) роду сальманэла(en). Назву атрымала ад прозьвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона(en). Найчасьцей распаўсюджваецца ў высокаразьвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забесьпячэньня. Крыніцай ёсьць свойскія жывёлы. Найбольш небясьпечным бактэрыяносьбітам для немаўлятаў ёсьць дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.

Remove ads

Папярэджаньне

Найбольш дзейснымі спосабамі прадухіленьня заражэньня ёсьць мыцьцё рук перад ежай, захоўваньне мяса і птушкі на асобнай паліцы лядоўні ва ўпакаваным выглядзе, мыцьцё яек з мылам перад прыгатаваньнем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстаньне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.

Чыньнікі

Заражэньню спрыяюць прыём, прыгатаваньне i падаваньне ежы бруднымі рукамі, ужываньне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных i недасмажаных яек.

Праявы

Праходзіць з павышэньнем тэмпэратуры, млоснасьцю, ванітамі(be) i шматразовым паносам[1].

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads