Самат Даніяр
казаскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самат Даніяр (па-казаску: Самат Данияр; нар. 24 студзеня 1999 году) — казаскі хакеіст, абаронца клюбу «Барыс».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец хакейнай школы ў Астане. На юнацкім узроўні абараняў колеры сталічнага «Барысу», але ў прафэсійным хакеі дэбютаваў у складзе клюбу «Астаны» з айчыннага першынства. Улетку 2017 году вярнуўся ў «Барыс», далучыўшыся да моладзевай каманды клюбу «Сьнежныя Барсы». Поруч з клюбам спаборнічаў у Моладзевай хакейнай лізе. 6 кастрычніка 2019 году хакеіст зьявіўся на лёдзе ў КХЛ у складзе «Барысу» ў матчы супраць чарапавецкай «Северсталі» і згуляў тры зьмены. У наступных гульнях галоўны трэнэр казаскага клюбу беларус Андрэй Скабелка пачаў даваць хакеісту больш гульнявога часу. 19 сьнежня таго ж году, у гасьцявым матчы супраць кітайскага клюбу «Куньлунь Рэд Стар», Даніяр закінуў сваю першую шайбу ў лізе і дапамог камандзе перавесьці гульню ў авэртайм[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads