Сантандэр (горад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сантандэр (горад)
Remove ads

Сантандэ́р (па-гішпанску: Santander) — партовы горад на паўночным узьбярэжжы Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага раёну, а таксама правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Кантабрыя. Сантандэр разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна й як тыповы прыморскі горад выцягнуўся ўздоўж берагу. Пасьля катастрафічнага пажару ў 1941 годзе, які доўжыўся двое содняў, цэнтар гораду падвергнуўся перабудове, і таму Сантандэр небагаты на гістарычныя славутасьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Некаторыя гісторыкі лічаць, што на месцы сучаснага Сантандэра мог знаходзіцца рымскі порт, які ўпершыню згадваецца ў час вайны супарць кантабраў у 26 годзе н. э.[1]

Не зважачы ня тое, што горад упершыню згадваецца ў 1068 году падчас кіраваньня Санча II, важнай падзеяй для гісторыі Сантандэру зьяўляецца стварэньне ў IX стагодзьдзі Альфонсам II абацтва Сьвятых Целаў (гішп. Abadía de los Cuerpos Santos), куды перанесьлі мошчы сьвятых Эмэтэрыё й Сэлядоніё. Паводле легенды, гэтыя сьвятыя былі абезгалоўленыя за адмову адысьці ад хрысьціянскай веры ў часы ганеньняў Дыяклетыяна. Пазьней іхныя галовы былі пакладзены ў каменную лодку, каб захаваць іх ад надыходу арабаў-мусульманаў і калі лодка наблізілася да Сантандэру, тыя цудадзейным чынам падзяліліся, а мошчы знайшлі свой новае прытулак ля ўзгорка Самаростра.

11 ліпеня 1187 году кароль Альфонса VIII прызначыў абата Сьвятых Целаў сэньёрам гораду, а таксама надаў яму асаблівыя правы й перавагі для палягчэньня гандлю, марскога суднаходзтва, рыбалоўства і іншага дзеяньня[2].

Remove ads

Транспарт

Асноўным відам транспарту ў Сантандэры зьяўляецца аўтамабіль. Гарадзкія аўтобусы належаць муніцыпалітэту, аднак, таксама аўтобусныя перавозкі ажыцьцяўляюцца кампаніяй ALSA, праз даччыную кампанію Astibus.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads