Санту-Андрэ (Сан-Паўлу)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́нту-А́ндрэ (па-партугальску: Santo André) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 721 тысячы чалавек[3]. Ёсьць часткай рэгіёну ABC. Уваходзіць у сьпіс 15 самых разьвітых гарадоў краіны[4].
Remove ads
Гісторыя
Старая вёска, якая месьцілася тут мела назву Санту-Андрэ-да-Борда-ду-Кампу. Яна была закладзеная бандэйрантам Жуанам Рамальлю, які ажаніўся з дачкой правадыра тубыльцаў. У 1554 годзе вёска атрымала статус гораду. У 1867 годзе тут зьявілася чыгунка, якая паскорыла разьвіцьцё рэгіёну і места. Асабліва хуткі рост назіраўся пачынаючы з 1930-х гадоў. Дзякуючы індустралізацыі ў горадзе зьявіліся вытворчасьці хімічную інжынэрыі, вырабу тэкстылю, алею, мэталаў і разьвіцьцё друку. У 1954 годзе Санту-Андрэ стаў цэнтрам рымска-каталіцкага біскупства.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads