Сан-Роке

горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Роке
Remove ads

Сан-Ро́ке (па-партугальску: São Roque) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 92 тысяч чалавек[2]. Знаходзіцца за 60 км ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу. У месьце маецца найбуйнейшы гарналыжны парк з штучным сьнегам у Лацінскай Амэрыцы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паселішча было заснаванае ў другой палове ХVII стагодзьдзя бандэйрантам Пэдру Важ дзі Барушам. Першапачаткова меў назву Важ-Гуасу. Тут месьціліся фазэдны і капліца. У пэрыяд з 1872 па 1875 гады ў мястэчку была пабудаваная чыгуначная станцыя. У канцы ХIХ стагодзьдзя пачаўся росквіт места з прыбыцьцём значнай колькасьці італьянскіх імігрантаў. У 1890 годзе была закладзеная італьянская прамысловая кампанія Энрыка Дэль’Аквы, якая была адной зь першых у тэкстыльнай галіне ў Бразыліі. Фабрыка працавала да сярэдзіны 1970-х гадоў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads