Сан-Рэма

камуна ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Рэма
Remove ads

Сан-Рэма (па-італьянску: San Remo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лігурыя. Вядомы як турыстычны горад на італьянскай Рывіеры. Тут ладзяцца шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, як то музычны фэстываль у Сан-Рэма і клясычная роварная гонка Мілян—Сан-Рэма.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Паштоўка 1920-х гадоў з выявай Сан-Рэма.

Калісьці на месцы гораду стаяла рымскае паселішча Матуцыя. Сан-Рэма пашырылася ў раньнім Сярэднявеччы, калі насельніцтва перасялілася на ўзвышшы. Тут быў пабудаваны замак і вёска Ля-Пінья, з узмоцненай абаронай, каб абараняцца ад набегаў сарацынаў. Горадам кіраваў род Вэнтымільля, але пазьней кіраваньне перайшло да генуэскіх біскупаў. У 1297 годзе яны прадалі места сем’ям Дорыя і Дэ Мары. Места стала вольным горадам у другой палове XV стагодзьдзя, пасля чаго пашырыўся.

Пасьля францускага панаваньня і вылучэньня з Францыі Савоі ў 1814 годзе Сан-Рэма было далучанае да каралеўства Сардыніі. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя места хутка пашыралася, часткова дзякуючы разьвіцьцю турызму. У выніку ў ім былі пабудаваныя першыя грандыёзныя гатэлі, а сам горад пашырыў сваю набярэжную. Тут адпачывалі аўстрыйская імпэратарка Сысі, а таксама расейская княгіня Марыя ды імпэратар Мікалай II. Швэдзкі хімік Альфрэд Нобэль пераехаў у Сан-Рэма на сталае жыцьцё. У красавіку 1920 году ў месьце ладзілася канфэрэнцыя Вярхоўнай рады хаўрусьнікай, дзеля разьмеркаваньня мандатаў Лігі народаў на кіраваньне былымі асманскімі землямі Блізкага Ўсходу па Першай сусьветнай вайне.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads