Сан-Сальвадор (горад)

сталіца Сальвадору From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Сальвадор (горад)
Remove ads

Сан-Сальвадор (па-гішпанску: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадору, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулькана Сан-Сальвадор, за 35 км ад узьбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасьць насельніцтва складае каля 570 тысячаў чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёну чалавек.

Хуткія факты

Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай гішпанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каляніяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэньнямі вулькана і землятрусамі (апошні раз у 1986 годзе). Пасьля моцнага вывяржэньня 1854 году сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаваньні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад вайсковых дзеяньняў грамадзянскай вайны.

Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамэрыканская аўтастрада. Таксама, горад злучаны аўтамабільная дарогай з марскім портам Ла Лібэртад на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна, а зь іншым портам Акаджутла, Сан-Сальвадор злучаецца чыгункай. За 50 км на поўдзень ад гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Сан-Сальвадор (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads