Сароцкі сельсавет (Любанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарачы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Створаны 20 жніўня 1924 году як Рэдкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Рэдкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.

28 лютага 1974 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сарачы, сельсавет перайменаваны ў Сароцкі[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Аляксандраўка, Горбач, Запальле, Лісьцёнка, Новыя Юрковічы, Старыя Юрковічы, Сялец ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 2862 чалавек[3], зь іх 97,5% — беларусы[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads