Сасьнягі (заказьнік)
мясцовы біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў Чашніцкім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біялягічны заказьнік «Сасьнягі» — заказьнік мясцовага значэньня. Утвораны і атрымаў статус ААПТ паводле рашэньня Чашніцкага райвыканкаму ў лютым 1992 году з мэтай захаваць адпаведны флярыстычны комплекс, месцы вырастаньня рэдкіх і зьнікальных расьлінаў.
Remove ads
Апісаньне
Знаходзіцца за 2,7 км на паўночны захад ад в. Мядзьвецку і за 6 км на паўночны захад ад в. Іванску. Агульная плошча заказьніка 5,1 га.
Назва Сасьнягі ўтвораная ад в. Сасьнягаў Лепельскага раёну. Тэрыторыя заказьніка знаходзіцца на аддаленьні ад буйных населеных пунктаў, да яе няма добрага пад’езду на самаходах, а гэта спрыяе захаваньню відаў, разнастайнасьці расьліннага і жывёльнага сьвету заказьніка.
Устаноўлена, што на тэрыторыі заказьніка вырастае 127 відаў расьлінаў, зь якіх два віды занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь — баранец звычайны і вэнэрын чаравічак сапраўдны. Таксама віды, уключаныя ў сьпіс дзікарослых, дэкаратыўных, лекавых, харчовых і іншых гаспадарча-карысных расьлінаў, якія маюць патрэбу ў прафіляктычнай ахове і рацыянальным выкарыстаньні на тэрыторыі рэспублікі: пералеска высакародная, чына гладкая, званочак перьсікалісты, пальчатакарэньнік Фукса, гняздоўка звычайная.
Насаджэньні заказьніка прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў: бярозай, вольхай, елкай, ясенем, ліпай, дубам, вязам, клёнам, сасной. У Сасьнягах пражываюць 39 відаў птушак і 66 відаў наземных пазваночных жывёлаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads