Сафія Пшыбіляўскене

польская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафія Пшыбіляўскене
Remove ads

Сафі́я Пшыбіляўске́не (па-летувіску: Sofija Pšibiliauskienė), пры нараджэньні Сафія Іваноўская (Іванаўскайце/Ivanauskaitė; 16 верасьня 1867, маёнтак Парагі, каля Шаўляў, Летува — 15 сакавіка 1926, маёнтак Парагі, Летува) — летувіская пісьменьніца, сястра Марыі Ластоўскай. Больш вядомая пад псэўданімам Lazdynų Pelėda (Лазьдзíну Пялéда, то бок Ляшчынная Сава).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Псэўданім

Lazdynų Pelėda — унікальная зьява ў гісторыі летувіскай літаратуры. Дзьве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 году падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданьні, аповесьці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лазьдзіну Пяледа[3]. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленае[4]. Лічыцца, што большая частка твораў напісаных пад супольным псэўданімам, належыць пяру Сафіі Пшыбіляўскене[5].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Сафія Пшыбіляўскене нарадзілася ў сям’і жамойцкага шляхціца Нікадэма Іваноўскага (Нікадэмас Іванаўскас, 1844—1931), жывапісца і пісьменініка, які пісаў на польскай мове. Калі Сафіі было некалькі месяцаў, бацька паступіў у Мюнхэнскую акадэмію выяўленчага мастацтва, таму ўся сям’я пераехала ў Мюнхэн. У 1871 годзе сям’я страціла частку даходаў ад маёнтку, бацька яшчэ не скончыў вучобу ў Мюнхэне, яшчэ некалькі месяцаў удасканальваў свае веды і навыкі ў Варшаве і Кракаве. Сям’я вярнулася ў Летуву, але згарэў будынак сядзібы, таму сям’я пэўны час жыла ў Шаўлях, дзе бацька працаваў мастаком. Аднак у тыя часы было цяжка выжыць ад мастацтва, таму ў 1877 сям’я вярнулася ў абноўленую сядзібу ў Парагах[6].

У 1891 годзе Сафія выйшла замуж за значна старэйшага шляхціца Рапаласа Пшыбіляўскіса, але іх сямейнае жыцьцё не было шчаслівым, бо сужэнцы, якія выпадкова зьвязалі лёс і стварылі сям’ю без каханьня, хутка адчужыліся. Муж быў расчараваны, маючы замест хатняй гаспадыні рамантычную летуценьніцу. Сям’я распалася. Муж зьехаў у ЗША, дзе і памёр. Застаўшыся адна з двума дзецьмі, Сафія працавала ў аптэцы. У 1902 годзе спрабавала скончыць жыцьцё самагубствам. З 1903 пачала актыўна займацца літаратурай у Вільні[7].

Літаратурная праца не прыносіла заробку. Сафія жыла ў нястачы. Даглядала за хворай на сухоты маці і за вялікай гаспадаркай. У незалежнай Летуве пасьля сьмерці маці пераехала ў Коўну, дзе працавала ў Карціннай галерэі імя Чурлёніса. Кволае здароўе, нястача і сухоты забралі жыцьцё пісьменьніцы. Памерла ў 1926 у родным маёнтку Парагі[8].

Remove ads

Творчасьць

Свой першы твор — аповесьць «Našlaitė» (Сірата) апублікавала ў 1898 годзе ў газэце «Ūkininkas». Пісьменьніца таксама шмат друкавалася ў Varpas, Darbininkų balsas, Vienybė Lietuvninkų. Напісала шмат апавяданьняў, аповесьцяў. Найбольш вядомыя творы — «Ir pražuvo kaip sapnas», «Motulė paviliojo», «Klaida».

Творы, надрукаваныя пад псэўданімам Lazdynų Pelėda, амаль усе напісаныя Сафіяй Пшыбіляўскене (Сафіяй Іванаўскайце-Пшыбіляўскене). З 1908 яна перакладала з польскай на летувіскую мову творы, напісаныя сястрой Марыяй Ластоўскай. Сафія апрацоўвала іх і друкавала пад супольным псэўданімам Лазьдзіну Пяледа. Гэта вызначыла асноўную ролю Сафіі Пшыбіляўскене ў творчым хаўрусе, вядомым сяньня пад імем Lazdynų Pelėda.

Творы

● Klajunas. — Bitėnai: Kudirkos iždas, 1902.

● Pavasario rytmetį; Davatka; Burtininkė. — Vilnius: Šviesa, 1905.

● Matulė paviliojo; Stebuklingoji tošelė; Poilsis; Naujas viršaitis; Ir pražuvo kaip sapnas. — Vilnius: M. Kuktos spaustuvė, 1908.

● Klaida: apysaka. — Vilnius, 1909.

● Klaida: apysaka. — Kaunas: Sakalas, 1939 / Lazdynų Pelėda- Sofija Pšibiliauskienė.

● Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947.

● Motulė paviliojo. — Brooklyn: Gabija, 1951.

● Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1951.

● Pamotė: apsakymas. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Klajūnas: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1967.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1972.

● Klajūnas: apysakos ir apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1977.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1982.

● Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. — Kaunas: Šviesa, 1990.

● Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. — Vilnius: Vaga, 1990.

● Klajūnas. — Vilnius: Vaga, 1990.

● Raštai. T.1. — Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914.

● Lazdynų Pelėdos Raštai: 4t. / Sofijos Ivanauskaitės-Pšibiliauskienės. — Kaunas — Vilnius: Švyturys, 1921—1922.

● Rinktiniai raštai. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950.

● Raštai: 7t. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954—1955[9].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads