Сачыўляны

вёска ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сачыўля́ны[1]вёска ў Вензавецкім сельсавеце Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Да 1967 году хутар, потым вёска Вензавецкага сельсавету (з 16.07.1954 году да 13.07.2007 году — Гербелевіцкага сельсавету), цэнтар калгаса «Новае жыцьцё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 157 гаспадарак, 383 жыхары (1996 г.). Назва ўтворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 г. Сачыўляны — вёска Раготненскай воласьці Слонімскага павета Гарадзенскай губэрні (60 дамоў, 392 жыхары). У 1923 г. — 65 гаспадарак, 319 жыхароў. У вёсцы разьмешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая фэрма. Ёсьць павільён бытавога абслугоўваньня, пачатковая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.

Помнік землякам у цэнтры вёскі. На ўшанаваньне памяці 82 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1920—1939 гг. Сачыўляны — вёска гміны вясковай Раготна, Слонімскага павету, Наваградзкага ваяводзтва.[2][3]

13 ліпеня 2007 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Гярбелевіцкага ў Вензавецкі сельсавет[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads