Саша Лукіч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́ша Лу́кіч (па-сэрбску: Саша Лукић / Saša Lukić; нар. 11 ліпеня 1996 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Фулгэм» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец сталічнага «Партызана». Некалькі сэзонаў правёў у арэндзе ў клюбе «Тэлеоптык». Па вяртаньні з арэнды замацаваўся ў складзе «Партызана», стала гуляючы ў матчах чэмпіянату. 26 жніўня 2015 году запачаткаваў свае выступы ў эўракубках, адгуляўшы матч Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ[4]. Улетку 2016 году прыяднаўся да італьянскага «Тарына»[5]. Дэбютаваў у складзе клюбу 17 кастрычніка ў матчы супраць «Палерма». Адгуляўшы сэзон у Італіі на правах арэнды далучыўся да гішпанскага «Левантэ»[6]. У студзені 2023 году стаў футбалістам ангельскага «Фулгэму»[7].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 7 верасьня 2018 году ў матчы супраць зборнай Летувы.
Remove ads
Дасягненьні
Партызан:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2015
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads