Севенч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севенч — хан наддняпроўскіх куманаў, сын хана Баньяка.
Севенч быў заснавальнікам горада паўночнакаўкаскіх кыпчакоў на прытоку ракі Церак, які насіў яго імя. Цяпер на месцы Севенча разьмешчаны горад Грозны[1].
Жыцьцё
У 1151 годзе прывёў куманскае войска на рускія землі, у дапамогу Юрыю Даўгарукаму падчас вайны за Кіеўскае княжанне. У бітве на рацэ Руце, нягледзячы на няўдалыя атакі саюзных войскаў, паколькі Ізяслаў Мсціславіч, паставіў стралкоў на ладдзі, але куманы ўжылі абыходны шлях, перайшоўшы Днепр яны пайшлі ў атаку, у кіяўлян пачалася паніка і яны сталі адыходзіць.
Куманы перайшлі Лыбедзь разам з рускімі ваярамі, але дружыннікі братоў Ізяслава і Чорныя клабукі перайшлі ў наступ і атакавалі куманаў. Куманы і суздальцы былі змятыя і пабеглі, несучы вялікія страты, у бітве загінуў хан Севенч, які хваліўся, падобна бацьку свайму, засячы мячом браму Златыя[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads