Скамянелы лес (Лесбас)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скамяне́лы лес Ле́сбасу (па-грэцку: Απολιθωμένο δάσος της Λέσβου) — скамянелы лес на востраве Лесбас у Грэцыі. Зьяўляецца адным з самых вялікіх згрупаваньняў скамянелых дрэваў у сьвеце.
Скамянелы лес складаецца з сотняў стаячых і паваленых скамянелых ствалоў дрэваў, якія раскіданыя на плошчы 150 квадратных кілямэтраў у заходняй частцы востраву Лесбас, у ваколіцах населеных пунктаў Сыгры, Антыса і Эрасос. Адзінкавыя закамянеласьці дрэў сустракаюцца ў многіх іншых частках востраву, у тым ліку каля вёсак Малівос, Паліхнітос, Пламары і Акрасі.
Каменны лес востраву Лесбас зьяўляецца асаблівым і не падобным на іншыя аналягічныя прыродныя аб’екты, напрыклад, на скамянелы лес Пэтрыфайд-Форэст у штаце Арызона (ЗША). У Арызоне скамянелыя камлі дрэў ляжаць на зямлі, у той час як на Лесбасе лес быў сылікатызаваны in situ (на месцы вырастаньня ў першапачатковым выглядзе). На востраве ёсьць сотні скамянелых дрэваў у вэртыкальным становішчы зь некранутымі каранёвымі сыстэмамі. Тое, што каранёвая сыстэма дрэваў добра захавалася, азначае, што лес стаіць на сваім першапачатковым месцы росту. Прадукты вульканічных вывяржэньняў пакрылі гэтыя расьліны цалкам, таму зараз можна знайсьці скамянелыя галіны, лісьце, плады, каранёвыя сыстэмы дрэў, а таксама скамянелыя адбіткі жывёл, якія жылі ў лесе ці ў яго навакольлі.
На Лесбасе знаходзіцца самае высокае ў сьвеце скамянелае дрэва, якое стаіць вэртыкальна. Яго вышыня — 7,20 мэтраў, у абхопе — 8,58 мэтраў. Паваленыя дрэвы ў скамянелым лесе дасягаюць амаль 15 мэтраў у абхопе[1].
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads