Лесбас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́сбас (грэч. Λέσβος) — грэцкі востраў у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.
Плошча — 1636 км². Гэта трэці па велічыні востраў Грэцыі і восьмы па велічыні ў Міжземным моры пасьля Сыцыліі, Сардыніі, Кіпру, Корсыкі, Крыту, Мальёркі і Эўбэі. Найвышэйшы пункт — гара Алімп (967 м). Галоўны горад вострава — Мітылена.
У антычнасьці Лесбас быў цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі), тут на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. На востраве разгортваюцца дзеяньні раману «Дафніс і Хлоя».
Геалягічнай і турыстычнай асаблівасьцю вострава зьяўляецца так званы Скамянелы Лес, які належыць да сусьветнай і эўрапейскай сеткі геапаркаў.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads