Скварка

падсмажаныя кавалкі жывёльнага сала і тлушчу From Wikipedia, the free encyclopedia

Скварка
Remove ads

Скварка або Шкварка — тое, што застаецца пасьля вытапліваньня з тканіны жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасьці ад ужытага суроўца можа ўтрымліваць пэўную колькасьць мяса ці тлушчу. У гастраноміі цэніцца за смакавыя якасьці. Вельмі папулярная страва ў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе.

Thumb
Скваркі на патэльні

Скваркі магчыма ўжываць непасрэдна ці як адзін са складнікаў стравы. Ужываецца як дадатак да мясных страваў, як тлушч да пірагоў (таксама і салодкіх), часта дадаецца да бульбы. Разам з вытапленым тлушчам і цыбуляю выкарыстоўвацца як аздабленьне і афарбоўка ежы.

Цікава, што беларусы спажываюць скваркі радзей, чым украінцы. У Беларусі перавага традыцыйна аддаецца салу і паляндвіцы[1]. Таксама скваркі загортвалі ў дранікі, якія перад спажываньнем мачалі ў вытаплены тлушч[2]. Выкарыстоўвалі скварку разам з сырой бульбаю для прыгатаваньня «кішкі»[3].

У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца, што скваркі кладуць у ежу чэлядзі[4].

Remove ads

«Чарка і скварка»

Thumb
Скваркі з кменам па-чэску

Выраз шырока выкарыстоўваецца ў беларускіх прыказках і, імаверна, паходзіць ад беларускай прымаўкі «Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка» (расейскі адпаведнік Наш пострел везде поспел)[5].

У наш час выраз «чарка і скварка» набыў нэгатыўнае адценьне і ўжываецца ў дачыненьні да апалітычнай часткі беларускага грамадзтва[6][7][8][9], крытыкуючы ягонае засяроджваньне выключна на побытавых праблемах замест надаваньня ўвагі таксама пытаньням маральных і духоўных каштоўнасьцяў.

Народныя прыказкі

  • Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка[5]
  • Гіблы не скваркі, а чаркі чакае[10]
  • Дзе чарка, там і скварка
  • Дурны, дурны, а скваркі любіць
  • Вып’ем па чараццы, зьямо па сквараццы
  • Людзям чарка, зямлі скварка
  • Ня маеш скваркі, не шукай чаркі
  • Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі

У мастацтве

Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
А к ёй, калі трэба,
Знайшлася б і чарка.

 «Бывайце здаровы». Словы А. Русака. Музыка І. Любана., Песні роднага краю. Спеўнік. Мн., Беларусь, 1972. С. 104--106.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads