Скот Макэнзі

сьпявак ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скот Макензі (па-ангельску: Scott McKenzie; 10 студзеня 1939, Джэксанвіль — 18 жніўня 2012, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі сьпявак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дзяцінства правёў ў штаце Вірджынія.

Пасьля знаёмства з Джонам Філіпсам, стварэньня гурту «The Abstracts» і двухгадовых выступаў у клюбах Вірджыніі пераехаў у Нью-Ёрк. Неўзабаве гурт быў пераназваны ў «The Smoothies» які запісаў некалькі сынглаў.

Адчуўшы ўзрастаючую папулярнасьць фольку, Джон і Скот ўтварылі трыё «The Journeymen», запрасіўшы Дыка Вэйсмана, які граў на банджа. Гурт падпісаў кантракт з «Capitol Records» і выдаў тры альбомы.

У 1964 годзе Філіпс стварыў гурт «The Mamas & the Papas», аднак Скот адмовіўся стаць яго ўдзельнікам, вырашыўшы заняцца сольнай кар’ерай.

Выканаўца гіта «San Francisco (be sure to wear flowers in your hair)». Песьня, напісаная ў 1967 годзе Джонам Філіпсам з «The Mamas & the Papas», стала неафіцыйным гімнам руху гіпі, якія масава сьцякаліся ў Сан-Францыска. Макензі, праўда, перад канцэртамі казаў, што песьня прысьвячаецца вэтэранам вайны ў Віетнаме, якія таксама пасьля службы перабіраліся ў Сан-Францыска.

У 1982—1998 гадох удзельнік рэфармаванага «The Mamas & the Papas».

Remove ads

Сольная дыскаграфія

  • 1967 — The Voice of Scott McKenzie
  • 1970 — Stained Glass Morning

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads