Слабадзкое возера (Менская вобласьць)

возера ў Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слабадзкоевозера ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Нарачанка, за 25 км у напрамку на паўночны захад ад гораду Вялейка, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Слабада.

Возера
Слабадзкое
КраінаБеларусь
Плошча0,86 км²
Плошча вадазбору6,14 км²
Максымальная глыбіня11 м
Найбольшая даўжыня1,5 км
Найбольшая шырыня0,77 км
Даўжыня берагавой лініі3,75 км
Аб’ём вады4,33 млн м³
Каардынаты54°42′18.7″ пн. ш. 26°47′30.6″ у. д.
Слабадзкое на мапе Беларусі ±
Thumb
Слабадзкое
Слабадзкое

Плошча паверхі 0,86 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,77 км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Аб′ём вады 4,33 млн м³. Плошча вадазбору 6,14 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, парасьлі лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пад хмызьняком, месцамі забалочаныя, на паўночным захадзе вышынёй 0,3—0,4 м, абразыйныя, тарфяністыя. Пойма шырынёй да 20 м, забалочаная, пакрытая хмызьняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей выслана сапрапэлем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці 30—50 м, пашырана да глыбіні 1—1,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у Нарачанку.

У возера водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусьцяра, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads