Славамір Мрожак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славамі́р Мро́жак (па-польску: Sławomir Mrożek, 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніцца[2]) — польскі драматург і празаік. Аўтар сатырычных апавяданьняў і драматычных твораў філязофскай, палітычнай і псыхалягічнай тэматыкі. Прадстаўнік плыні тэатра абсурду.
Remove ads
Жыцьцё й творчасьць
Славамір Мрожак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Бажэнціне, Польшча. Вывучаў архітэктуру й выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. У 1950 годзе пасьпяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусьветную вядомасьць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п’еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П’еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусьветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых ляўрэатаў літаратурнай прэміі ім. Касьцельскіх. У 1968 публікуе ў францускай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславаччыну.
У 1963 эмігруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Нямеччыне, Францыі, Італіі й Мэксыцы. У 1996 вяртаецца на Радзіму, але ў апошнія гады жыў у Ніццы (Францыя).
Узнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы (1997)[3].
Remove ads
Творы (выбранае)
П’есы
- 1958 «Паліцыя»
- 1960 «Індык»
- 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага)
- 1971 «Шчасьлівы выпадак»
- 1973 «Разьня»
- 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага)
- 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1982 «Вацлаў»
- 1982 «Амбасадар»
- 1983 «Летні дзень»
- 1984 «Альфа»
- 1986 «Кантракт»
- 1987 «Партрэт»
- 1992 «Удовы»
- 1993 «Мілосьць у Крыме»
- 2000 «Вялебныя»
- 2000 «Цудоўны від»
Раманы
- 1956 «Маленькае лета»
- 1961 «Уцёкі на поўдзень»
Аўтабіяграфічная проза
- 2006 «Бальтазар»
- 2010 «Дзённік» (ч. 1)
Зборнікі апавяданьняў
- 1953 «Практычныя паўбраневікі»
- 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданьняў М. Шоды)
- 1962 «Дождж»
- 1974 «Два лісты»
- 1983 «Даносы»
Remove ads
Пераклады на беларускую мову
- Дом на мяжы: Выбраныя творы / Прадмова В. Ракіцкага. Пераклад Л. Баршчэўскага, В. Ракіцкага, М. Шоды. Менск: Радыёла-плюс / Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008. ISBN 978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1.
- Эмігранты / Пераклад М. Дубянецкага // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995. ISBN 5-340-01222-0
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads