Славянасэрбская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славянасэрбская мова (сэрбскаславянская, расейскаславянская[1]; сл.-сэрб. славяносербскій, словенскій, па-сэрбску: славеносрпски, словенски) — варыянт сэрбскае мовы. Штучна створаны ў XVIII стагодзьдзі на ґрунце «расейскае» царкоўнаславянскае[2] ды літаратурнае расейскае моваў, а таксама шэрагу сэрбскіх дыялектаў[3]. Ужываўся ў якасьці літаратурнае мовы ў XVIII стагодзьдзі, а таксама пачатку XIX стагодзьдзя сярод адукаванага насельніцтва Ваяводзіны й сэрбскае дыяспары ў астатніх частках Габсбурскае манархіі да перамогі лінґвістычнае рэформы Вука Караджыча.
Remove ads
Ужываньне
Цягам XVIII стагодзьдзя сэрбы стваралі сьвецкія творы як царкоўнаславянскаю, так і расейскаю мовамі, але ствараліся таксама творы і на народнай мове, і на славянасэрбскай[4].
Славянасэрбская мова існавала бяз вызначаных ґраматычных правілаў і нормаў. Зьмешаная мова, падавала пішучым багатыя змогі адвольнага выбару і ўжываньня сэрбскае, царкоўнаславянскае й расейскае лексыкі.
На славянасэрбскую мову былі перакладзеныя або ёю напісаныя казаньні, павучальныя, мастацкія і гістарычныя творы, календары, ґраматычныя дапаможнікі (па лаціне, вугорскай, італьянскай мовах), жыцьцяпісы, кіраўніцтвы па статыстыцы, гіґіене, вэтэрынарыі, кулінарыі, дамаводзтве і іншых вобласьцях жыцьця.
Найяскравейшымі прадстаўнікамі і распаўсюджвальнікамі славянасэрбскае мовы былі Захарые Орфэлін ды Мілаван Відакавіч, а таксама Лукіян Мушыцкі й Ёван Хаджыч.
У змаганьні за стварэньне адзінае сэрбскае літаратурнае мовы, славянасэрбская мела шанцы стаць моваю ўсіх сэрбаў і быць на месцы сучаснае сэрбскае, чыя норма была створаная рэфарматарам Вукам Караджычам на ґрунце новаштакаўскага народнага дыялекту з прымесам харвацкае лексыкі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ўжываньне славянасэрбскае пачынае зьніжацца, а пасьля 1870 року ён цалкам выйшаў з ужытку.
Remove ads
Характарыстыка і ґраматыка
Прыклад Славянасэрбскае мовы можна сустрэць у часопісе «Славеносербски магазин» (Славянасэрбскі часопіс) Захарыя Орфэліна:
![]() |
Весьма бы мені пріскорбно было, ако бі я кадгод чуо, что ты, мой сыне, упао у пянство, роскошь, безчініе, і непотребное жітіе. | ![]() |
сучаснаю сэрбскаю:
![]() |
Веома би мени тужно било, ако би ја кадгод чуо, да си ти, сине мој, упао у пијанство, раскош, безкористност и непотребни живот. | ![]() |
Па падобных прыкладах можна пераканацца, што тэкст напоўнены стараславянскімі й расейскімі словамі (роскошь, а не раскош, что, а ня што/шта і г. д.), таксама цікава зьяўленьне канчатка -т у дзеясловаў цяперашняга часу 3-е асобы, множнага ліку («они могутъ» замест «они могу»).
Remove ads
Глядзіце таксама
- Язычча
- Славянасэрбія
- Сэрбская мова
- Расейская мова
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads