Слонімская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слонімская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слоніме, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], замыкаючы яго паўднёва-ўсходні бок. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Слонімская ратуша | |
Слонімская ратуша, 1814 г. | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Слонім |
| Каардынаты | 53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Слонімская ратуша на мапе Беларусі Слонімская ратуша | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную ратушу ў Слоніме збудавалі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. У XIX стагодзьдзі ратушу істотна перабудавалі.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне ў будынку ратушы пэўны час разьмяшчалася меская адміністрацыя.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Разам з службовымі карпусамі ён стварае замкнёны двор. Кампазыцыя будынка адносіцца да тыпу бязьвежавых, строга сымэтрычных (не было традыцыйнай вежы — сымбалю магістрату). Падзел фасадаў роўнічны: пілястры, філёнгі, нішы.
Плян калідорна-анфіляднага тыпу з цэнтральным вэстыбюлем і міжпавярховай лесьвіцай. Апрача пакояў сябраў магістрату і залі паседжаньняў, у ратушы былі памяшканні суду, гаўптвахты, архіву[1].
Раней будынак аздабляўся 4-калённым портыкам з скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваровы фасад дагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.
Remove ads
Галерэя
- Выявы Слонімскай ратушы
- Слонімская ратуша, абмер 1814 году
- Слонімская ратуша, стан на 2021 год
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
