Слонімская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слонімская ратуша
Remove ads

Слонімская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слоніме, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], замыкаючы яго паўднёва-ўсходні бок. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Слонімская ратуша
Thumb
Слонімская ратуша, 1814 г.
КраінаБеларусь
МестаСлонім
Каардынаты53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Слонімская ратуша на мапе Беларусі
Thumb
Слонімская ратуша
Слонімская ратуша

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную ратушу ў Слоніме збудавалі ў другой палове XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. У XIX стагодзьдзі ратушу істотна перабудавалі.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне ў будынку ратушы пэўны час разьмяшчалася меская адміністрацыя.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Разам з службовымі карпусамі ён стварае замкнёны двор. Кампазыцыя будынка адносіцца да тыпу бязьвежавых, строга сымэтрычных (не было традыцыйнай вежы — сымбалю магістрату). Падзел фасадаў роўнічны: пілястры, філёнгі, нішы.

Плян калідорна-анфіляднага тыпу з цэнтральным вэстыбюлем і міжпавярховай лесьвіцай. Апрача пакояў сябраў магістрату і залі паседжаньняў, у ратушы былі памяшканні суду, гаўптвахты, архіву[1].

Раней будынак аздабляўся 4-калённым портыкам з скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваровы фасад дагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads