Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слуцкая пэрсыярня, або Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў — мануфактура, якая дзейнічала ў 1740—1846 гадах у Слуцку.

Дзеяпіс
Слуцкая пэрсыярня пачала існаваць з 1730-х гадоў з ткальняў, закладзеных Геранімам Флярыянам Радзівілам[1]. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.
У 1760-х гадах да Слуцкае пэрсыярні далучана Нясьвіская пэрсыярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясьвіскім прыгарадзе Альба.
У 1793 годзе рабіла 60 работнікаў, было 28 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габэлены, дываны.
У час росквіту пэрсыярні на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод[2].
З пачатку XIX стагодзьдзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.
У вайну 1812 году мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці зьбеглі. Аднаўленьне адбылося ў 1814 годзе і работа працягвалася без вялікага посьпеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды[3].
Remove ads
Работнікі
У пачатку тут рабілі турэцкія прыхадні, якіх запрасілі ўзамен за добрую плату. Зь цягам часу падрыхтаваны беларускія работнікі ручнога шаўкаткацтва М. Барановіч, І. Барсук, Ян Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Тамаш Хаецкі і інш.
Трэба адзначыць, што на Слуцкае пэрсыярні ад першых да апошніх гадоў яе існаваньня рабілі толькі мясцовыя людзі — галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясьвіжа, Урэчча, Сьвержня. Аднак у некаторых лістах згадваюцца асобы з больш далёкіх краёў Вялікага Княства Літоўскага[3].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Слуцкае ткацтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads