Геранім Флярыян Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранім Флярыян Радзівіл
Remove ads

Геранім Флярыян Радзівіл (4 траўня 1715, места Белая Берасьцейскага павету — 17 траўня 1760) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1739—1750) і харунжы вялікі літоўскі (з 1750).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Быў старостам перамышальскім і крычаўскім. 3 1731 году фактычны ўладальнік (юрыдычны з 1744 году) г. зв. «Нойбурскіх маёнткаў».

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магдалена з Чапскіх

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Караля Станіслава, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Меў старэйшага брата Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку», гетмана вялікага літоўскага і ваяводу віленскага.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 гадох падарожнічаў за мяжой. У 1739 годзе атрымаў урад падчашага, у 1750 годзе — харунжага.

Меў 6-тысячнае войска, роўнае войску Вялікага Княства Літоўскага. Залогі разьмяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся зь мясцовай шляхты і вайскова-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Белай, потым ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус).

Захоўваў жорсткі парадак у сваіх местах і маёнтках, здушыў Крычаўскае паўстаньне (1743—1744).

Заснаваў тэатар у Белай і Слуцкі тэатар Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў адмысловай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, зладзіў некалькі значных будоўляў у сваіх рэзыдэнцыях — Белай і Слуцку.

Першы раз ажаніўся ў 1739 годзе з Тэрэзай (пам. па 1784), дачкой падчашага надворнага літоўскага Юзэфа Францішка Сапегі (1670—1744) і Крыстыны Браніцкай (пам. 1761). У 1745 годзе разьвёўся зь першай жонкай і ўзяў другі шлюб з Магдаленай Чапскай (пам. па 1761), зь якой разьвёўся ў 1751 годзе. У 1755 годзе ажаніўся з Анэляй Мянчынскай (нар. 1731). Не пакінуў нашчадкаў.

Па сьмерці ягоныя маёнткі перайшлі да брата Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі».

Remove ads

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны Якубам Вэсэлем каля 1746 году. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • У 1756 годзе пачаў узьвядзеньне на высьпе Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер Князь-возера) мураваны замак пад назвай Вэнэцыя; меркаваў стварыць на возеры флёт з артылерыяй[1].
  • Першым у Вялікім Княстве Літоўскім стварыў у сваім войску харугвы паводле ўзору войска янычараў у Асманскай імпэрыі[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads