Ян Маджарскі
ткач слуцкіх паясоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Маджарскі (Аванэс Маджаранц) (пачатак XVIII стагодзьдзя, Канстантынопаль або Сяміградзьдзе — 1800 або 1801, Слуцак, Расея) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкае пэрсыярні[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Канстантынопалі (па іншых зьвестках Сяміградзьдзі, зараз гэта землі Румыніі) ў сям’і вугорца на ймя Нума (сына Міхала[2]) і армянкі[1]. Бацька служыў у аўстрыяцкім войску і патрапіў у турэцкі палон[2].
Ткацкаму рамяству навучаўся ў Канстантынопалі. У 1740-х вырабляў паясы на ткальні князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімерам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясьвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў пэрсыярняю[1]. Бурлівая дзейнасьць слуцкай пэрсыярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысячаў залатых двор Сёлка (цяпер у межах Слуцку), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе ткальні[3] ў 1776—1780 роках[1].
Памёр у Слуцку ў 1800 або 1801 годзе і, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі, быў пахаваны ў тамтэйшых бэрнардынаў[3].
Remove ads
Творчасьць
Распрацаваў кампазыцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[1].
Сям’я
З жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія[2]) мелі сына Лявона і некалькіх дачок[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads