Смолвы
вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смолвы (лет. Smalvos) — вёска ў Летуве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмонцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.
Смолвы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні Клябоўскіх.
У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэскіх, пазьней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смолвы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у Смолвах было 6 будынкаў, дзеялі касьцёл і сынагога, штогод праводзіліся два кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Смолвы Летуве.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1889 год — 175 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 173 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads