Смотрыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Смотрыч
Remove ads

Смо́трыч (па-ўкраінску: Смотрич) — рака ва Ўкраіне, у межах Хмяльніцкай вобласьці. Ёсьць левым падольскім прытокам Днястру (басэйн Чорнага мора).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Апісаньне

Даўжыня 169 км, плошча басэйну 1800 км². Рэчышча зьвілістае, у нізоўях утварае два рукавы. Пераважная шырыня рэчышча 10—15 м, найбольшая — 40 м. Даліна пераважна вузкая, у многіх месцах каньёнападобная. Ухіл ракі 1,3 м/км. Абалона часта перарывістая, шырынёй да 0,6 км; месцамі звужаецца да 20—50 м.

Рака прыдатная для сплаву ад мястэчка Смотрыч да вусьця.

Разьмяшчэньне

Смотрыч бярэ пачатак з крыніц блізу вёскі Нямічынцы. Цячэ пераважна на поўдзень Падольскага ўзвышша. Упадае ў Днестар на паўднёвы захад ад вёскі Вусьце.

Дадатковыя зьвесткі

  • 10 км перад Камянцом-Падольскім пачынаецца Смотрыцкі каньён. Вапняковыя сьценкі дасягаюць 50 м. Там жа пастаянныя і сэзонныя вадаспады, рэліктавыя расьліны на берагах і на скальных утварэньнях.
  • Уздоўж даліны Смотрычу разьмешчаныя маляўнічыя Тоўтры — рэшткі старажытных каралавых рыфаў у выглядзе востравыступаючых пагоркаў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads