Камянец-Падольскі

места ў Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Камянец-Падольскі
Remove ads

Камяне́ц-Падо́льскі (па-ўкраінску: Кам’янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Камянец-Падольскага раёну, адзін з найбольш старажытных гарадоў краю.

Хуткія факты

Разьмяшчаецца ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, ствараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-вобразную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава разьмешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоваў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.

Сярэдняя гадавая тэмпэратура ў горадзе +9 °C., а для паравін году: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.

Remove ads

Гістарычны агляд

Горад заснаваны як крэпасьць, якая мае важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысьціянскай і мусульманскай культураў, скрыжаваньні сухапутных і водных маршрутаў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагодзьдзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны татара-манголамі. З другой паловы XIV стагодзьдзя далучаны да Літвы; з 1430 году — да Польскага Каралеўства, з 1463 году — цэнтар Падольскага ваяводзтва, пераўтвораны ў крэпасьць.

У сярэднія стагодзьдзі Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па сваім разьвіцьці стаяў у адным шэрагу з такімі гарадамі, як Львоў і Кіеў. У 1672 годзе захоплены Турэччынай, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расейскай імпэрыі (1795—1797 гадах цэнтар Падольскага намесьніцтва, у 1797—1917 гадах — Падольскай губэрні). У 1918—1921 гадах — галоўны цэнтар фармаваньня войскаў і дысьлякацыі ваеннага кіраўніцтва Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасьці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 году — у складзе Ўкраіны. Маецца нацыянальны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1918 годзе.

Remove ads

Дэмаграфічны рост насельніцтва

Thumb
Агульны выгляд на замак
1390 — 20001912 — 50 5001986 — 100 000
1570 — 45001921 — 26 6001989 — 102 200
1630 — 12 0001926 — 31 0001990 — 103 000
1699 — 14001939 — 36 4001991 — 105 000
1840 — 14 7001944 — 11 0002001 — 99 610
1862 — 18 9001959 — 40 3002003 — 99 929
1892 — 36 6621966 — 50 0002004 — 99 540
1893 — 36 9511970 — 57 0002005 — 99 398
1897 — 35 9341976 — 77 0002007 — 100 025
1903 — 40 0001979 — 84 0002014 — 102 254
Remove ads

Вонкавыя транспартныя камунікацыі

Патрапіць у горад з Кіева прасьцей за ўсё па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — зь Тарнопалю спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, ня самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях зь Тарнопалю пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.

Гасьцініцы, харчаваньне, транспарт

У горадзе вялікая колькасьць маленькіх прыватных гатэляў. Можна таксама пасяліцца на здымнай кватэры ці паблізу ў Жванцы. Грамадзкі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі. Выклік таксі па тэлефоне бясплатны. Са шматлікіх кафэ варта адзначыць «Монтэ-Крыста», «Сіці Блюз», «Афрадыта» і «Пад брамаю», разьмешчанае на абрывістым беразе ракі з выглядам на Замак.

Славутасьці

Thumb
Вежа крэпасьці

Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытных гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэньню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ляндшафту каньёна рэкі Смотрыч, «Стары горад» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасьць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаваньняў. Магутныя абарончыя ўмацаваньні «Старога горада», крэпасьць і прыгонны мост, злучэньне культавых збудаваньняў розных рэлігіяў пакідаюць непаўторнае ўражаньне. Улічваючы багатая архітэктурна-гістарычная спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНЭСКО ў траўні 1994 году было рэкамэндавана ўключыць яго кандыдатам у рэестар сусьветнай культурнай спадчыны.

Самая вялікая каштоўнасьць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтар без украпваньняў архітэктуры XX стагодзьдзя. Галоўная гарадзкая славутасьць — старадаўняя крэпасьць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагодзьдзяў, а асноўныя ўмацаваньні — да XVI—XVII стагодзьдзяў. Абарончыя ўмацаваньні ў Камянцы-Падольскім лічацца ўзорам найлепшых фартыфікацыяў Усходняй Эўропы.

Таксама варта наведаць Катэдральны касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагодзьдзі) і турэцкі мінарэт побач зь ім, Францысканскі касьцёл (XIV—XVIII стагодзьдзі), гарадзкую Ратушу (XIV—XIX стагодзьдзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагодзьдзе). Дзейнічаюць дзьве выстаўныя залі, музэі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іяана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтар знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога працякае рака Смотрыч, прыток Днястру. Стары горад злучаны з цэнтральнай часткай гораду Наваплянавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі ракі Смотрычу прыцягваюць у Камянец альпіністаў.

Remove ads

Мясцовыя сьвяты і фэсты

Thumb
Паштовая марка СССР з выявай Старой крэпасьці
  • Адкрыцьцё турыстычнага сэзону
  • Тэхнапарк Каменнага пэрыяду
  • Дзень гораду «Камянец старажытны сэрца Падольля»
  • Аквадром
  • Terra Heroica

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads