Андрыс Бэрзіньш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрыс Бэрзіньш (па-латыску: Andris Berzins; нарадзіўся 10 сьнежня 1944 году, Нітаўрэ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзыдэнт Латвіі (2011—2015). Прадпрымальнік. Мільянэр.
Remove ads
Біяграфія
Адукацыя
У 1958 годзе — скончыў Нітаўрскую сярэднюю школу. У 1971 годзе — скончыў Рыскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэр». У 1988 годзе — скончыў Латвійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «плянаваньне прамысловасьці».
Кар’ера ў савецкі пэрыяд
З 1970 году — інжынэр, пасьля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў у КПСС[1].
З 1988 году — намесьнік Міністра побытавых паслугаў Латвійскае ССР. Узначальваў Раду народных дэпутатаў і выканаўчы камітэт Вальміерскага раёну. У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўную раду Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 траўня 1990 году галасаваў за аднаўленьне незалежнасьці.
Кар’ера ў незалежнай Латвіі
У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі. У 1993—2004 гадах — прэзыдэнт АТ Latvijas Unibanka. Са сьнежня 2006 году па красавік 2009 году — старшыня рады Latvenergo. У 2006—2010 гадах на грамадзкіх пачатках працаваў прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловае палаты.
Працаваў дараднікам прэзыдэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka[2]
Пасьля сыходу на пэнсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюзу зялёных і сялянаў (СЗС)[3]. З 2 лістапада 2010 году — дэпутат Сойму Латвіі 10-га скліканьня і сябра фракцыі СЗС. З 4 лістапада 2010 году — чалец, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экаляґічнай і рэґіянальнай палітыцы Сойму. З 4 лістапада 2010 году — чалец Камісіі па запытах Сойму. З 17 сакавіка 2011 году па 25 траўня 2011 году — чалец Парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні ў сувязі зь меркаванаю незаконнаю дзейнасьцю па паглынаньні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.
Дзейнасьць падчас прэзыдэнцкай гонкі
2 чэрвеня 2011 году ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах і атрымаў у другім туры перамогу, набраўшы 53 дэпутацкія галасы супраць 43, пададзеных за Затлэрса[4]. Афіцыйна ўступіў на пасаду 8 ліпеня 2011 году[5][6].
Remove ads
Узнагароды
- Ланцуг ордэну Трох зорак (2011 год)[7][8]
- Вялікі крыж ордэну Віестура (2011 год)[7][8]
- Крыж Прызнаньня (2011 год)[7][8]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads