Спадчына (зборнік)

зборнік вершаў Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia

Спадчына (зборнік)
Remove ads

«Спадчына» — чацьверты зборнік вершаў Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1922 годзе ў Менску ў Беларускім каапэратыўна-выдавецікм таварыстве «Адраджэньне». Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Тыраж зборніку склаў 4 тысячы асобнікаў. Рукапіс быў падрыхтаваны Купалам яшчэ ў 1919 годзе[1].

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Апісаньне

Назву зборніку даў аднаназоўны філязофска-патрыятычны верш. Зборнік утрымлівае ў сабе вершы і паэмы, напісаныя ў 19131919 гадох, а таксама творы жалейкаўскай пары, якія раней не былі надрукаваныя з-за цэнзурных перашкодаў.[1]

У ідэйна-стылёвым пляне ўсе творы зьнітаваныя агульнай канцэпцыяй — думкай пра лёс беларускае нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Рамантычная абагульненасьць і псыхалягіічная абвостранасьць ўспрыманьня жыцьця надае шмат якім з твораў дзёньнікавы характар.[1]

Зборнік складаецца з шасьці асобных разьдзелаў. Аўтарскі падзел твораў не супадае з тэматычным падзелам твораў зборніку. Галоўныя тэмы зборніку[1]:

Remove ads

Адметнасьць і значэньне зборніку

Паэтычныя вобразы ваеннай лірыкі, створаныя ў традыцыях народнага эпасу, кранаюць трагізмам і палкім гуманістычным пратэстам супраць вайны. Паасобныя творы пабудаваныя на рытміка-лексічным прынцыпе беларускіх народных галашэньняў. Прапускаючы праз сэрца боль, пакуты ўсяго чалавецтва, паэт не трапляе ў бездань адчаю. Ён паказвае свайго лірычнага героя ў гуманістычным вымярэньні свабоды, сьцьверджаньня сілы.[1]

Філязофскія творы Купалы зь іх маштабнай мэтафарычнасьцю, гіпэрбалізмам, прароцтвам выявілі страснае памкненьне паэта да гармоніі чалавецтва і яго гатоўнасьць да ахвярнасьці ў імя гуманістычных ідэалаў. Нізка філязофскіх санэтаў Купалы адзначаная пошукамі сэнсу існаваньня чалавека і грамадзтва, пачуцьцём адказнасьці асобы за недасканаласьць грамадзкага жыцьця.[1]

Інтымная лірыка зборніку раскрывае асобу паэта ў складаным перапляценьні сацыяльных тэмаў, у глыбока асабістым трагедыйным успрыйманьні сьвету. Цыкл пачынаецца своеасаблівым пралогам — сьветлай «паганскай» паэмай «Яна і я», а заканчваецца вершамі, ў якіх ў сьферу інтымнага ўключана адчуваньне драматызму зямнога жыцьця. Інтымная лірыка Купалы адметная незвычайнай музычнай поліфаніяй.[1]

Вядомы купалазнаўца Уладзімер Гніламёдаў заўважае:

« Кніга «Спадчына» з незвычайнай лірычнай усхваляванасьцю і паўнатой адлюстравала карціну нацыянальнага становішча беларускага народу ў пераломна-кульмінацыйны момант яго гісторыі.[2] »
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads