Адраджэньне (выдавецтва)
беларускае выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адраджэ́ньне» — беларускае каапэратыўна-выдавецкае таварыства, заснаванае ў сакавіку 1922 году ў Менску. Таварыства ставіла перад сабой асьветніцкія задачы й мела на мэце выданьне мастацкіх твораў і падручнікаў для беларускіх школ.
Remove ads
Гісторыя
Выдавецтва паўстала па ініцыятыве Акадэмічнага Цэнтру ў складзе: Народны камісарыят асьветы (5704 паі), Цэнтрабелсаюз (2852 пая), Наркамзем (100 паёў), Народны камісарыят унутраных спраў (25 паёў), Цэнтрабелсельгас (25 паёў), Беларускі Акадэмічны Тэатар (25 паёў) і прыватныя асобы (7 паёў). Пай лічыўся па 10 рублёў золатам. Выдавецтвам было выдадзена 15 кніжных найменьняў, адзін нумар часопіса «Адраджэньне»[1]. Кнігарня выдавецтва месьцілася ў былым гатэлі «Эўропа» на Губэрнатарскай вуліцы. Кнігі прадаваліся ў Ігумене, Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомлі й Маскве.
Цэнтральны камітэт КПБ заўважыў у артыкулах часопіса «Адраджэньне» пра адраджэньне беларускай культуры й літаратуры антысавецкі напрамак, і дзеля ўзмацненьня кіраўніцтвам выдавецтва «Адраджэньне» ператварылі ў каапэратыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», якому пляны выдавецкай працы замацоўваліся Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КПБ. Плян складаўся з трох частак: школьныя падручнікі й навуковая літаратура; палітычная літаратура; мастацкая літаратура[2][3].
Remove ads
Кіраўнікі
- Антон Баліцкі (1891—1937) — старшыня праўленьня.
- Сьцяпан Некрашэвіч (1883—1937) — заступнік старшыні на правах дырэктара Таварыства.
- Язэп Дыла (1880—1973), Біруля, Валадкевіч — чальцы праўленьня.
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads