Уладзімер Гніламёдаў
беларускі літаратуразнаўца, літаратурны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Гніламё́даў[2] (26 сьнежня 1937, в. Кругель, цяпер Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 лістапада 2024[3]) — беларускі літаратуразнавец, доктар філялягічных навук, акадэмік НАН Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1959). Служыў у Савецкай арміі (1959—1961).
Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дому, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасьцейскага раёну. У 1965 скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытуту.
У 1969—1976 працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, пасьля загаднікам сэктару мастацкай літаратуры. З 1976 — намесьнік дырэктара Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 адначасова загаднік аддзелу тэорыі літаратуры.
У 2003 годзе абраны акадэмікам НАН Беларусі па сэкцыі беларускага літаратуразнаўства.
Чалец СП СССР з 1972.
Remove ads
Творчасьць
У друку выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1962.
Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).
Аўтар манаграфіяў «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002).
Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (са Сьцяпанам Лаўшуком і Лідзіяй Савік, 1987).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалямі. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесьніка (1996) і прэміі НАН Беларусі (2006).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads