Спарта Ратэрдам

нідэрляндзкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Спарта Ратэрдам
Remove ads

«Спа́рта» (па-нідэрляндзку: Sparta) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ратэрдаму. Заснаваны ў 1888 годзе, што робіць яго найстарэйшым клюбам краіны. Шасьціразовы чэмпіён Нідэрляндаў, трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Акрамя «Спарты» ў Ратэрдаме маюцца яшчэ два прафэсійных футбольных клюбы — «Эксэльсіёр», які паўстаў у 1902 годзе, і «Фэеноорд», які быў закладзены ў 1908 годзе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Матч «Спарты» супраць ангельскага «Блэкпула» ў жніўні 1957 году.

Клюб паўстаў у велікодную нядзелю 1 красавіка 1888 году, калі восем студэнтаў ад 13 да 16 гадоў, заклалі ў Ратэрдаме крыкетны клюб «Спарта». Цікава, што ён быў створаны на двары дому першага скарбніка клюбу. Усе заснавальнікі паходзілі з заможных сем’яў гораду, бо на той час толькі найвышэйшы і сярэдні клясы мелі час і грошы на заняткі спортам, як то крыкет[2].

Свой першы крыкетны матч «Спарта» зладзіла супраць прадстаўнікоў газэты NRC у траўні 1888 году[2]. Аднак, калі хлопчыкі здабылі прыдатны для футболу мяч, яны таксама пачалі гуляць у гэты новы для краіны від спорту, які прыйшоў зь Вялікабрытаніі[2][3]. Маладыя сябры «Спарты» свае трэнаваньні пачалі ладзіць у Ноордэрэйляндзе[2], а футбольная сэкцыя клюбу паўстала ў ліпені 1888 году. У Нідэрляндах менавіта «Спарта» стала піянэрам у справе таго, што паміж слупамі брамы была ўсталяваная папярэчына, а таксама на браму была нацягнутая сетка. Да гэтага паміж слупамі звычайна нацягваўся толькі поўраз[2].

Remove ads

Тытулы

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads