Спартова-забаўляльны цэнтар (Маладэчна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Спартова-забаўляльны цэнтар "Алімпік-2011"» (поўная назва — «Шматпрофільны спартовы-забаўляльны цэнтар г. Маладэчна») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Маладэчна, Беларусь. Складаецца зь некалькіх аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў, басэйну, тэнісных кортаў, аквапарку і г. д.
Remove ads
Гісторыя
Архітэктарамі комплексу зьяўляюцца А. Шафрановіч, Э. Длугуновіч. Комплекс будынку выкананы ў бела-жоўтай каляровай гаме. Апроч уласна лёдавай каробкі, будынак складаецца са шматлікіх памяшканьняў для культурых, спартовых і забаўляльных мэтаў. На выгнутым дугой галоўным фасадзе, паверхі якога каскадам навісаюць адно над адным, вітражным шкленьнем вылучана зона фае.
Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося 10 лістапада 2011 году ў рамках «Дажынак-2011» у горадзе Маладэчна.
Remove ads
Спартовыя мерапрыемствы
На арэне свае хатнія матчы АЧБ праводіць клюб «Дынама-Маладэчна». Апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у склад арэны уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads