Дынама-Маладэчна
беларускі хакейны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дынама-Маладэчна» — беларуская каманда па хакеі з шайбай з Маладэчна. Выступае ў Беларускай хакейнай лізе[1][2]. Заснаваны ў 2014 годзе як фарм-клюб менскага «Дынама»[3], які выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Плянавалася, што за «Дынама-Маладэчна» будуць выступаць хакеісты ва ўзросьце ад 21 да 23 гадоў[4].
Remove ads
Гісторыя
У красавіку 2014 году стала вядома, што з новага сэзону ў Экстралізе будзе спаборнічаць новы клюб з Маладэчна. Пры гэтым каманда будзе ўваходзіць у структуру клюбу менскага «Дынама»[5]. Галоўным трэнэрам прызначылі колішняга трэнэра гарадзенскага «Нёману» Дзьмітра Краўчанка[6]. Бюджэт маладэчанскага хакейнага клюбу, як меркавалася, мусіў скласьці каля 2 млн даляраў (18—20 млрд бел. рублёў)[7][8][9]. Столь заробкаў па стварэньні клюбу складала 25 тысяч даляраў[10]. Фармаваньне складу праходзіла маладымі гульцамі зь іншых беларускіх клюбаў, але перавага аддавалася вольным агентам[11]. Першым жа хакеістам, які склаў угоду з клюбам, стаў брамнік менскага «Дынама» Ян Шэлепнеў. Перш чым дэбютаваць у Экстралізе, клюб заявіўся ў Кубка Беларусі.

Перад самым пачаткам спаборніцтваў «Дынама» выправіла на дапамогу свайму фарм-клюбу Ільлю Казнадзея, Аляксандра Паўловіча і Андрэя Філічкіна[12]. Пазьней такая практыка будзе часьцяком выкарыстоўвацца беларускім клюбам з КХЛ, і ўсе памянёныя хакеісты абаранялі колеры як менскага «Дынама», гэтак і «Дынама-Маладэчна». Каманды скончыла розыгрыш кубка ўсярэдзіне табліцы сваёй групы, але клюб няблага правёў сэзон у чэмпіянаце. У студзені 2015 году на некаторы час зь менскага «Дынама» ў «Дынама-Маладэчна» быў выпраўлены Артур Гаўрус[13]. У чвэрцьфінале плэй-оф каманда саступіла менскаму «Юнацтву». У Кубку Беларусі 2015 году «Дынама-Маладэчна» дасягнула фіналу, але здабыць кубак зашкодзілі гульцы «Юнацтва». Пасіліўшыся гульцамі менскага «Дынама», як то Яўгенам Нагачовым[14], клюб зноўку скончыў сэзон у першай палове табліцы ды пазмагаўся ў чвэрцьфінале плэй-оф зь «Нёманам», саступіўшы гарадзенцам зь лікам 3:4 у сэрыі. Кіруючыся падыходам прыцягненьня гульцоў «Дынама», маладэчанцы ў наступны сэзон паўтарылі свой вынік, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Шахцёру». Сэзон 2017—2018 гадоў апынуўся больш пасьпяховым. У плэй-оф «Дынама-Маладэчна» нарэшце перакрочыла чвэрцьфінал, перагуляўшы ў сэрыі «Гомель», але ў паўфінале саступіла «Нёману». 1 траўня 2018 году скончыўся кантракт у галоўнага трэнэра Дзьмітра Краўчанкі[15]. Вызваленую пасаду заняў Юры Файкоў[16]. У Кубку Беларусі 2018 і 2019 гадоў маладэчанскі клюб двойчы дасягуў фіналаў, але двойчы атрымліваў паразу, ад «Нёману», а потым «Юнацтва». Гэтак жа няблага дружына гуляла ў Экстралізе, двойчы апасьля дасягаючы паўфіналаў. У міжсэзоньне 2019 году Файкоў перайшоў на працу ў «Шахцёр», а кіраўніцтва маладэчанцаў зноў запрасіла Краўчанка на пасаду галоўнага трэнэра[17].
12 лістапада 2019 году «Дынама-Маладэчна» прымала дома «Магілёў» і, саступаючы зь лікам 5:1, госьці здабылі перамогу 5:6. Адразу пасьля сустрэчы зьявіліся падазрэньні пра дамоўлены вынік матчу[18][19]. Сьледчы камітэт Беларусі ініцыяваў паверку[20][21][22]. Справа, якая цягнулася паўгады, завяршылася дыскваліфікацыяй на год Сяргея Шэлега, Мікіты Вусьціненкі, Аляксея Іванова, Станіслава Кучкіна, Вячаслава Лісічкіна, Аляксандра Сырэя і Паўла Баярчука. Таксама яны мусілі сплаціць штраф у памеры 8100 рублёў[23][24]. Трэнэр Ігар Крывашлык быў адхілены ад хакею пажыцьцёва[25]. Хакеісты, якія ведалі, але не паведамілі пра дамоўны матч, як то Дзьмітры Амбражэйчык, Арцём Волкаў і Мікіта Феакцістаў, атрымалі толькі штраф у памеры 1350 рублёў.
Напачатку 2020 году заўзятары клюбу абралі найлепшых гульцоў дзесяцігодзьдзя. Найлепшым брамнікам стаў Аляксандар Асіпкоў, абаронцам — Багдан Зазон, а нападнікам — Дзьмітры Амбражэйчык[26]. Улетку 2020 году Краўчанка сышоў з клюбу, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Кальцоў[27]. З прыходам Кальцова супраца зь менскім «Дынама» пашырылася, то бок больш гульцоў зь Менску выпраўлялася ў Маладэчна, як то Вячаслаў Грэцкі, Андрэй Паўленка, Аляксей Колачаў, Павал Дзянісаў, Ільля Салаўёў ды іншыя.
Remove ads
Арэна
Хатнія матчы АЧБ «Дынама-Маладэчна» праводзіць у спартова-забаўляльным цэнтры гораду Маладэчна. Спартовы цэнтар быў пабудаваны ў 2011 годзе, апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у яго склад уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».
Remove ads
Склад
Паводле стану на 5 лютага 2025 году
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads