Станіслаў Нарутовіч

летувіскі юрыст, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Нарутовіч
Remove ads

Станісла́ў Наруто́віч (па-польску: Stanisław Narutowicz, па-летувіску: Stanislovas Narutavičius; 2 верасьня 1862, маёнтак Брэвікі каля Цельшаў — 31 сьнежня 1932, Коўна) — юрыст і польска-летувіскі палітычны дзяяч; старэйшы брат першага польскага прэзыдэнта Габрыэля Нарутовіча.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Ян Нарутовіч — удзельнік паўстаньня 1863 году. Вучыўся ў гімназіі ў Лібаве і на аддзяленьні права ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у таемнай студэнцкай арганізацыі «Gmina». У 1890 выдаваў штотыднёвік «Tygodnik Powszechny». Быў жанаты зь Яанай Білевіч (1868—1948), стрыечнай сястрой Юзэфа Пілсудзкага.

31 сьнежня 1932 застрэліўся ў Коўне.

Дзейнасьць

У 1905 браў удзел у Вялікім Віленскім сойме. Быў кандыдатам у Дзяржаўную думу. У верасьні 1917 быў чальцом арганізацыйнага камітэту Віленскай канфэрэнцыі. На канфэрэнцыі быў абраны ў Летувіскую Тарыбу. Разам зь іншымі чальцамі Тарыбы падпісаў 16 лютага 1918 «Акт незалежнасьці Летувы». Пазьней выйшаў з складу Тарыбы, пратэстуючы супраць яе пранямецкай арыентацыі.

Жыў у сваім маёнтку. У 1919—1931 абіраўся ў раду Цельшаў. Выступаў за мірнае вырашэньне польска-летувіскага канфлікту.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads