Старая Ўпсала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старая Ўпсала
Remove ads

Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala) — старажытнае паселішча ў Швэцыі, у ляндскапе Ўплянд, на поўначы сучаснай Упсалы.

Thumb
Каралеўскія курганы ў Старой Упсале

Гісторыя

Пачынаючы з III—IV стагодзьдзя Старая Ўпсала была палітычным цэнтрам племені свэяў, рэзыдэнцыяй свэйскага караля і месцам правядзеньня тынгаў (народных сходаў), і толькі ў IX стагодзьдзі гэтыя функцыі перайшлі да Біркі. З пачаткам хрысьціянізацыі свэяў, Старая Ўпсала становіцца цэнтрам біскупства, а з 1164 году — арцыбіскупства. У 1273 годзе яго цэнтар быў перанесены ў Эстра Арас, які стаў называцца Ўпсала.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Царква Старой Упсалы
  • Каралеўскія курганы — тры могільныя курганы VI стагодзьдзя, якія імаверна, належаць тром свэйскім каралям: Адыльсу, Аўну і Эгілю. Існавала таксама легенда, паводле якой у гэтых курганах быццам пахаваныя галоўныя скандынаўскія міталягічныя багі: Одын, Тор і Фрэй.
  • Царква Старой Упсалы — каменная царква, вядомая з 1076 году, якая пэўны час была Катэдральным саборам. У ёй пахаваны Андэрс Цэльсіюс.
  • Дысагордэн — музэй пад адкрытым небам, у якім сабраны будынкі XVI—XIX стагодзьдзя
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Старая Ўпсаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads