Андэрс Цэльсіюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андэрс Цэльсіюс (па-швэдзку: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швэцыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швэцыя) — швэдзкі астраном і матэматык, геоляг і мэтэароляг. Прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы вынаходніцтву тэрмомэтру са стаградуснай шкалою вымярэньня, якая атрымала яго імя. Выкарыстоўваецца ў большасьці краінаў сьвету. Сам навуковец называў сваё вынаходніцтва прыладай, якая дазваляе ўбачыць, «у якой ступені цяплее, або халаднее ў пакоі». Спачатку Цэльсіюс вызначыў кропку кіпеньня вады як 0 градусаў, а кропку раставаньня лёду як 100 градусаў. Пасьля сьмерці Андэрса шкалу ў 1744 року «перакуліў» Карл Лінэй. Адгэтуль тэмпэратура плаўленьня лёду — 0 градусаў, а тэмпэратура кіпеньня — 100 градусаў.

Акрамя таго, навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэньне паўночных зямель, у прыватнасьці ён удзельнічаў у ляпляндзкай экспэдыцыі (1736—1737) па вымярэньні мэрыдыяну. Аналягічная экспэдыцыя была потым арганізавана на экватар. Параўнаньне вынікаў дасьледаваньня пацьвердзіла разьлікі й здагадкі Ньютана пра тое, што Зямля мае форму эліпсоіду, пляскатага ля палюсоў.
У 1741 року заснаваў Упсальскую астранамічную абсэрваторыю. Даволі дакладна вымерыў яркасьць 300 зорак, выкарыстоўваючы сыстэму аднолькавых шкляных пласьцін, якія паглынаюць сьвятло.
Андэрс Цэльсіюс памёр ад сухотаў у 1744 року.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads