Старое Закружжа
былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старо́е Закру́жжа[1] — вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (209 сем’яў) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як сяло Закружжа ў Вылеўскай воласьці Беліцкага, з 1852 году Гомельскага паветаў Магілёўскай губэрні. У 2-й палове XIX стагодзьдзя былі сяло Старое Закружжа і вёска Новае Закружжа (цяпер вёска Марозаўка ў Добрускім раёне), у якіх дзейнічалі хлебазапасныя крамы. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся: царква (з 1871 году), царкоўна-прыходзкая школа, вінная крама, карчма. У 1908 годзе згарэла 86 двароў. У 1909 годзе 2236 дзесяцін зямлі.
У 1918 годзе ў час нямецкай акупацыі ў вёсцы дзейнічаў партызанскі атрад. У 1920-х гадах створаны саўгас «Закружжа». З 8 сьнежня 1926 па 1993 гады цэнтар Старазакрускага сельсавету Веткаўскага, з 17 сьнежня 1956 году Добрускага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавалі сталярная майстэрня, 2 ветраныя млыны, рамонтныя майстэрні, з 1933 году — МТС, з 1938 году — пякарня. У час нямецка-савецкай вайны акупанты спалілі 200 двароў. На франтах загінулі 244 жыхары. У 1959 годзе была цэнтрам калгасу «40 гадоў Кастрычніка». Разьмяшчаліся лясьніцтва, пачатковая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама, дом інвалідаў.
Remove ads
Геаграфія
За 24 км на паўночны ўсход ад Веткі, 46 км ад Гомелю, 32 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).
На ўсходзе мэліярацыйны канал.
Транспартная сетка
Аўтадарога, якая зьвязвае вёску зь Веткай. Пляніроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перасякаемая дзьвюма кароткімі вуліцамі. Раўналежна да галоўнай, на ўсходзе, кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- 1897 год — 255 двароў, 1677 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 274 двары, 1852 жыхары.
- 1959 год — 944 жыхары (паводле перапісу).
- 1992 год — жыхары (209 сем’яў) пераселеныя.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads