Стары Горад (Торунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары горад у Торуні, Стары Торунь (па-польску: Stare Miasto) — найстаражытнейшая частка гораду.
Тэрыторыя Старога гораду зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, у ім захаваліся яскравыя ўзоры цаглянай готыкі (царква Сьвятой Марыі, Торуньская ратуша, Катэдральны сабор сьвятых Янаў замак Тэўтонскага ордэну, Дом Капэрніка, мяшчанскія дамы).[1] У 1853 годзе ў цэнтры Старога гораду быў усталяваны Помнік Капэрніку, ураджэнцу Торуня.
Свой пачатак горад бярэ з XIII стагодзьдзі, калі Тэўтонскі ордэн пабудаваў тут фартэцыю для хрысьціянізацыі Прусіі.[2] Паселішча каля замку, атрымала назву Торунь і набыло правы гораду ў 1233 годзе. У 1250-я—1260-я гады тут пасяліліся францішкане і дамініканы. У XIV стагодзьдзі горад далучыўся да Ганзейскага зьвязу, што паўплывала на разьвіцьцё гораду.
Стары горад аддзелены ровам і ракой, захаваліся таксама і гарадзкія муры са шматлікімі брамамі. У цэнтры разьмешчаны пляц Стары Рынак з ратушай.
Remove ads
Галерэя
Фрагмэнты Старога гораду
- Ратуша
- Вуліца Шырокая
- Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста
- маставая брама
- Дом Эскенаў
- Палац Дамбоўскіх
- Сьвіран пры вул. Рабяньскай
- агульны краявід
- Двор Артуса
- Лук Цэзара
- Дом Капэрніка
- Kamienica przy ul. Żeglarskiej
Малая архітэктура на тэрыторыі Старога гораду
- Фігурка чытаючага мужчыны, вул. Падмурна
- Фігурка рыцара, вул. Падмурна
- Фігурка ў вакну Ратушы
- Фігурка на гмаху камяніцы каля рынку
- Фігурка сьпяшчага хлопца, вул. Падмурна
- Помнік Філюсія на торуньскім рынку
- Аздабленьне аконных кратаў ратушы
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads