Назва |
Выява |
Месцазнаходжаньне |
Час стварэньня |
Зьвесткі ЮНЭСКО |
Апісаньне |
Гістарычная забудова Кракава |
 |
Кракаў 50.067° пн. ш. 19.96° у. д. / 50.067; 19.96 |
XI—XIX стагодзьдзі |
29; 1978; iv |
Старое места Кракава — адна з найбольш вядомых гістарычных забудоваў у Польшчы. Кракаў зьяўляўся цэнтрам палітычнага жыцьця Польшчы з 1038 року, пакуль у 1596 кароль Жыгімонт III Ваза не перанёс уласную рэзыдэнцыю ў Варшаву. |
Каралеўскія саляныя шахты ў Вялічцы і Бохні |
 |
Велічка 49.979167° пн. ш. 20.063889° у. д. / 49.979167; 20.063889 |
XIII—XX стагодзьдзі |
32; 1978; iv |
Саляныя паклады Вялічкі—Бохні ў паўднёвай Польшчы, распрацоўваныя з XIII стагодзьдзя, зьяўляюцца найстарэйшымі шахтамі Эўропы. Агульная працягласьць падземных галерэяў, начыненых капліцамі, складамі, салянымі алтарамі і статуямі, складае 300 км. |
Канцлягер Аўшвіц-Біркенаў (1940—1945)[4] |
 |
Асьвенцім 50.035833° пн. ш. 19.178333° у. д. / 50.035833; 19.178333 |
1940—1945 |
31; 1979; vi |
Аўшвіц уяўляў сетку нацысцкіх канцэнтрацыйных і сьмяротных лягероў. Гэта найвялікшы з усіх канцлягероў Нямеччыны, складаўся з Аўшвіцу I (базавы лягер); Аўшвіц II–Біркенаў (лягер сьмерці); Аўшвіц III–Монавіц, таксама вядомы як Буна–Монавіц (працоўны лягер); яшчэ 45 дапаможных лягероў[5]. |
Белавеская пушча |
 |
Беларусь і Польшча 52.666667° пн. ш. 23.833333° у. д. / 52.666667; 23.833333 |
N/A |
33; 1979; vii |
Белавеская пушча — старажытны лес на мяжы дзьвюх краінаў. Адзін з апошніх і найвялікшы масіў агромністага першабытнага лесу, што некалі займаў усю Эўрапейскую раўніну. |
Гістарычная забудова Варшавы |
 |
Варшава 52.2498° пн. ш. 21.0122° у. д. / 52.2498; 21.0122 |
XIII—XX стагодзьдзі |
30; 1980; ii, vi |
Зьявілася ў XIII стагодзьдзі. У XIV стагодзьдзі ўмацаванае мураванымі сьценамі. Замак мазавецкіх князёў пазьней стаў каралеўскай рэзыдэнцыяй. |
Гістарычная забудова Замасьці |
 |
Замасьць 50.720556° пн. ш. 23.258611° у. д. / 50.720556; 23.258611 |
1582 — XVII ст. |
564; 1992; iv |
Італійскі архітэктар Бэрнарда Маранда на замову Яна Замойскага распрацаваў места на аснове антрапаморфнае канцэпцыі. Найбольш адметныя рысы старога Замасьця захаваліся да нашага часу. Гэта Вялікі рынкавы пляц памерам 100 x 100 м з ратушай і г. зв. армянскімі хатамі, а таксама фрагмэнты арыгінальных фартэцыяў і ўмацаваньняў. |
Замак Тэўтонскага ордэну ў Мальбарку |
 |
Мальбарк 54.039722° пн. ш. 19.027778° у. д. / 54.039722; 19.027778 |
XIII—XIV стагодзьдзі |
847; 1997; ii, iii, iv |
Найвялікшы замак у сьвеце па плошчы[6]. Збудаваны тэўтонамі, нямецкім каталіцкім ваенным ордэнам крыжакоў, і названы ў гонар Маці Божай Марыенбургам. Замак — клясычны ўзор сярэднявечнае крэпасьці. На момант сканчэньня будаўніцтва (1406) быў найвялікшым цагляным гатычным будынкам у сьвеце. |
Гістарычная забудова Торуні |
 |
Торунь 53.033333° пн. ш. 18.616667° у. д. / 53.033333; 18.616667 |
XII—XV стагодзьдзі |
835; 1997; ii, iv |
У Торуні захавалася вялікая колькасьць сярэднявечных пабудоваў, у тым ліку 200 вайсковых, манумэнтальныя цэрквы, ратушы і іншыя. У 1236, з прычыны пастаянных паводак[7], горад быў перанесены на цяперашнае месца, а ў 1264 паўстала Новае места. У 1280 абедзьве часткі сучаснае Торуні далучыліся да Ганзейскае лігі, зрабіўшыся ўплывовым гандлёвым цэнтрам. |
Манастырскі комплекс у Кальварыі-Зэбжыдоўскай |
 |
Кальварыя-Зэбжыдоўская 49.860319° пн. ш. 19.670719° у. д. / 49.860319; 19.670719 |
1605—1632 |
905; 1999; ii, iv |
Места атрымала назву ад рэлігійнага комплексу (кальварыя), заснаванага кракаўскім мэрам Мікалаем Зэбжыдоўскім 1 сьнежня 1602. Уласна месца паўстаўла ў 1617 у сувязі з узрослай плыняй пілігрымаў да кальварыі. |
Цэрквы міру ў Явары і Сьвідніцы |
 |
Явар, Сьвідніца 51.054° пн. ш. 16.196° у. д. / 51.054; 16.196 |
1654—1657 |
1054; 2001; iii, iv, vi |
Цэрквы ў Явары і Сьвідніцы былі названыя паводле мірнае дамовы 1648 року, якая дазваляла лютаранам пабудаваць тры драўляныя эвангельскія царквы ў рыма-каталіцкай частцы Сылезіі. На пабудову адводзіўся адзін рок, і цэрквы не маглі мець шпіляў і званоў. |
Драўляныя цэрквы паўднёвай Малой Польшчы |
 |
Малапольскае ваяводзтва 49.859444° пн. ш. 20.274722° у. д. / 49.859444; 20.274722 |
XV—XVIII стагодзьдзі |
1053; 2003; iii, iv |
Стыль драўляных цэркваў рэгіёну прасочваецца ў позьняе Сярэднявечча і зьмяшчае гатычны арнамэнт і паліхромныя дэталі. Тым ня меней, з-за матэрыялу структура, агульная форма і выгляд радыкальна адрозьніваюцца ад каменнае гатычнае архітэктуры. |
Парк Мускаў |
 |
Нямеччына і Польшча 51.550278° пн. ш. 14.726667° у. д. / 51.550278; 14.726667 |
1815—1844 |
1127; 2004; i, iv |
Адзін з найвялікшых і найвядомых ангельскіх паркаў Нямеччыны і Польшчы. Займае 3,5 км² на тэрыторыі Польшчы і 2,1 км² ў Нямеччыне. Дададзены ў Сьпіс сусьветнае спадчыны як узорны прыклад памежнага культурнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Нямеччынай. |
Заля стагодзьдзя |
 |
Уроцлаў 51.107222° пн. ш. 17.076944° у. д. / 51.107222; 17.076944 |
1911—1913 |
1165; 2006; i, ii, iv |
Збудаваная архітэктарам Максам Бэргам у 1911—1913 роках у гонар 100-х угодкаў паўстаньня Нямецкае імпэрыі супраць напалеонаўскае акупацыі. За савецкім часам мела назву Народнай. |
Драўляныя цэрквы Карпатаў |
 |
Малапольскае і Падкарпацкае ваяводзтвы |
XVI—XIX стагодзьдзі |
1424; 2013; iii, iv |
16 праваслаўных і грэка-каталіцкіх цэркваў, збудаваных з гарызантальных драўляных бярвеньняў у XVI — XIX стагодзьдзях. Будынкі рэпрэзэнтуюць культурны выраз чатырох этнаграфічных групаў і фармальныя, дэкаратыўыя і тэхнічныя характарыстыкі, якія яны распрацоўвалі зь цягам часу. |