Катэдра Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста (Торунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста ў Торуні (па-польску: Bazylika katedralna św. Jana Chrzciciela i św. Jana Ewangelisty w Toruniu) — гатычны, цэгляны касьцёл, былая фара торуньскага Старога Гораду.
| Сабор | |
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста Bazylika katedralna św. Jana Chrzciciela i św. Jana Ewangelisty w Toruniu  | |
| Краіна | Польшча | 
| Горад | Торунь | 
| Каардынаты | 53°00′33.53″ пн. ш. 18°36′22.80″ у. д. | 
| Канфэсія | каталіцтва | 
| Эпархія | Торуньская дыяцэзія | 
| Тып будынка | базыліка | 
| Архітэктурны стыль | Цагляная готыка | 
| Аўтар праекту | майстар Якуб, Ганс Готлянд, майстар Пракоп | 
| Будаваньне | XIII стагодзьдзе—XIV стагодзьдзе | 
| Статус | катэдральны сабор | 
| Сайт | katedratorun.pl | 
Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста на мапе Польшчы Катэдральны сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста  | |
У сярэднявеччы месца выбараў уладаў гораду і пахаваньня патрыцыяў. Адно з найбольш значных гарадзкіх месцаў, у тым ліку зьвязаныя зь візытамі польскіх каралёў у Торунь. Да канца XX стагодзьдзя традыцыйна згадваецца як касьцёл Сьвятога Яна, ад 1935 году, мае тытул Малой Базылікі, пачынаючы з 1992 году, зьяўляецца катэдрай Торуньскай эпархіі. Храм будавалі ў некалькі этапаў з другой паловы XIII стагодзьдзя, у выніку паўстаў касьцёл нізкім алтаром, што кантрастуе з масіўнай патройнай заляй асноўнага корпусу зь нізкімі капліцамі і магутнай заходняй вежай. Усярэдзіне захаваліся шэраг каштоўных сярэднявечных і сучасных твораў, у тым ліку шэраг насьценных карцін, расьпяцьці, грабніца сямейства фон Саест, скульптурная кампазыцыя прадстаўляючая Сьвятую Марыю Магдаліну з анёламі, алтар Сьвятога Вольфганга. Частка каштоўнасьцяў загінула (у тым ліку фігурка Пекнай Мадонны, заменена копіяй у 1956 годзе), або перададзена ў музэі. У касьцёле пахавана сэрца караля Яна Ольбрэхта, знаходзяцца таксама памятныя рэчы зьвязаныя зь Мікалаем Капэрнікам — хрысьцільніца, эпітафія прысьвечаная яму і помнік XVIII стагодзьдзя. На вежы храму знаходзіцца самы вялікі сярэднявечны звон у Польшчы, Tuba Dei, адліты ў 1500 годзе.
Remove ads
Галерэя
- Алтар сьвятога Вольфганга пач. XVI ст.
 - Зьняцьце з Крыжа, каля 1490
 - Барокавы алтар Найсьвяцейшага Сакрамэнту
 - Эпітафія Мікалая Капэрніка
 - Звон Tuba Dei
 
Літаратура
- Dzieje i skarby kościoła świętojańskiego w Toruniu. Materiały z konferencji przygotowanej przez Toruński Oddział Stowarzyszenia Historyków Sztuki w X rocznicę ustanowienia diecezji toruńskiej, 22-23 marca 2002, red. nauk. Katarzyna Kluczwajd, Michał Woźniak, Toruń, Towarzystwo Naukowe Organizacji i Kierownictwa, 2002, ISBN 83-7285-116-6
 - Skarby toruńskiej katedry — katalog wystawy, red. nauk. Katarzyna Kluczwajd, Toruń, Wydawnictwo Diecezji Toruńskiej, 2002, ISBN 83-916731-1-1
 - Bazylika katedralna Świętych Janów w Toruniu (pod red. Mariana Biskupa, oprac. [Jerzy Domasłowski, Toruń, Towarzystwo Naukowe w Toruniu, 2003, ISBN 83-87639-59-1
 - Malarstwo gotyckie w Polsce pod red. Adama S. Labudy i Krystyna Secomska|Krystyny Secomskiej, Warszawa, Wydawnictwo DiG, 2004, ISBN 83-7181-318-X
 - Berühmte Orgeln - Meisterwerke europäischer Orgelbauer, Ursula und Urlich Rüge, Nikol Verlagsgesellschaft mbH, 1994 ISBN 3-933203-08-2
 
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
