Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану

двухбаковыя міжкраёвыя дачыненьні курдаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану
Remove ads

Дэмакратычная Фэдэрацыя Паўночнай Сырыі (ДФПС) мае прыкметнае культурнае сваяцтва з Ірацкім Курдыстанам, аўтаномным раёнам Іраку: і там, і там значную частку насельніцтва складаюць курды. Аднак у гэтых дзяржаўных утварэньняў маецца шмат палітычных рознагалосьсяў. Ірацкі Курдыстан і ДФПС супрацоўнічаюць у вайсковай сфэры. У той жа час Рэгіянальны ўрад Курдыстану, які ўзначальвае Дэмакратычная партыя Курдыстану (KDP), зьяўляецца хаўрусьнікам Турэччыны і ўзаемадзейнічае зь ёй у мэтах забесьпячэньня эканамічнай блякады ДФПС[1][2]. «Султанская сыстэма» Ірацкага Курдыстану[3] кантрастуе з дэмакратычным канфэдэралізмам ДФПС.

Thumb
     ДФПС      Ірацкі Курдыстан
Remove ads

Ідэалягічныя адрозьненьні

Адносіны ДФПС з Рэгіянальным урадам Курдыстану ў Іраку ўскладненыя. Дамінуючая палітычная сіла ДФПС, партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), уваходзіць ў Саюз суполак Курдыстану (KCK). Адна з праблем заключаецца ў тым, што кіруючая партыя Ірацкага Курдыстану, Дэмакратычная партыя Курдыстану, разглядае сябе і саюзныя курдзкія партыі ў іншых краінах як больш кансэрватыўную і нацыяналістычную альтэрнатыву лібэртарныя-сацыялістычнай ідэалогіі KCK[3].

PYD яшчэ больш крытычна, чым KCK ў цэлым, ставіцца да любой формы нацыяналізму[4], уключаючы курдзкі нацыяналізм. З-за гэтага PYD знаходзіцца ў канфлікце з курдзкімі нацыяналістычнымі поглядамі Курдзкай нацыянальнай рады (KNC), заснаванай ў Сырыйскім Курдыстане пры падтрымцы KDP[5].

У 2012 годзе пры пасярэдніцтве прэзыдэнту Ірацкага Курдыстану Масуда Барзані была сфармаваная Найвышэйшая курдзкая рада[6], якая ўключае аднолькавую колькасьць прадстаўнікоў PYD і KNC[7].

Remove ads

Зьнешнепалітычны складнік. Турэччына і турэцка-курдзкі канфлікт

Арганізацыі-ўдзельнікі KCK ў суседніх дзяржавах з аўтахтоннымі курдзкімі меншасьцямі альбо абвешчаныя па-за законам (у Іране і ў Турэччыне), альбо палітычна маргінальныя у параўнаньні зь іншымі курдзкімі партыямі (у Іраку). Аднак ДФПС, кіраваная PYD, стала мадэльлю для палітычнага парадку дня KCK і іх пляну ў цэлым.

За межамі Сырыі ў ДФПС ёсьць нямала прыхільнікаў — напрыклад, некаторыя курды ў Турэччыне. Падчас баёў за Кабані многія этнічныя курдзкія грамадзяне Турэччыны перасеклі мяжу і ўдзельнічалі ў абароне горада ў якасьці добраахвотнікаў. Пасля вяртаньня ў Турэцкі Курдыстан некаторыя зь іх прынялі ўдзел у адноўленым турэцка-курдзкім канфлікце, дзе навыкі, набытыя імі ў час бою ў Кабані, былі выкарыстаныя ў вулічных баях у Турэччыне[8][9].

Remove ads

Вайна з Ісламскай дзяржавай

ДФПС і Ірацкі Курдыстан ўсвядомілі неабходнасьць кампрамісаў з-за пагрозы ў асобе ІД. Фарміраваньні Пэшмэрга (узброеныя сілы Ірацкага Курдыстану) прынялі ўдзел у баях за Кабані[10][11] і каардынавалі свае дзеяньні з YPG падчас баёў у Эль-Хасаке[12]. Па некаторых дадзеных, абмяркоўвалася нават зьліццё ўзброеных сіл сырыйскіх ды ірацкіх курдаў у новае фарміраваньне з адзіным камандаваньнем і іншай назвай[10].

Тым ня менш, падчас канфлікту ў Сырыйскім Курдыстане паведамлялася аб сутычках паміж YPG, з аднаго боку, і прыхільнікамі Барзані[13] і KNC[14], з другога.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads